Форма входа

Поиск

Календарь

«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Четверг, 25.04.2024, 12:42
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Цяглевіцкая школа


 

Ад 1911 года да верасня 2010

 

Цяглевічы. Маляўнічы куточак Зэльвенскага раёна са сваёй гісторыяй, культурай, традыцыямі. У гэтай гісторыі ёсць старонкі,  прысвечаныя школе.

 1911 год.

 У вёсцы школы не было, таму для заняткаў нанялі хатку селяніна Урбановіча Міхаіла, і пачаліся заняткі ў аднакамплектнай земскай школе. Так як вёска знаходзілася на тэрыторыі Заходняй Беларусі, выкладанне вялося на польскай мове, адным з абавязковых прадметаў быў Божы завет.     

1913  год.

Была пачата будоўля новай школы. У 1914 годзе яна прыняла сваіх першых вучняў. Тут вучыліся дзеці да пачатку вайны. Да верасня 1944 года заняткі ў школе не праводзіліся. Пасля вызвалення школа была адноўлена, добра адрамантавана. Спачатку была пачатковай, пазней сямігодкай.

Пасляваенны перыяд

З сабраных звестак, нам вядома, што з 1953 па 1958 год дырэктарам школы быў Якуцэня Мікалай Мікалаевіч, намеснікам дырэктара  Кніга Ілья Паўлавіч і класным кіраўніком 7 класа Ліпінская Марыя Аляксандраўна.

З 1958 па 1959 год дырэктар - Марозаў Іван Еўдакімавіч, а з 1959 – Кніга Ілья Паўлавіч. Пазней дырэктарамі былі Бязносік Сяргей Дзмітрыевіч, Кароткін Павел Рыгоравіч, Доста Зінаіда Вікенцьеўна, а настаўнікамі былі Грыбоўская Кацярына Нікіфараўна, Лаўская Валянціна Уладзіміраўна, Нэттэр Крысціна Іванаўна, Семяняка Тамара Аляксандраўна і іншыя.

Усе разумелі неабходнасць стварэння  новай школы. Будоўля пачалася, але была замаруджана і прыпынена. Жыхар вескі Цяглевічы Семяняка Міхаіл Трафімавіч даслаў ліст у "Сельскую газету”, орган Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў БССР аб узнаўленні будаўніцтва новай школы і атрымаў станоўчы адказ.

Будоўляй займалася Доста Зінаіда Вікенцьеўна.

1 верасня 1974 года адкрыты дзверы новай школы.

Першым  дырэктарам стаў Качук Віктар Канстанцінавіч. 17 год працаваў дырэктарам Лізуноў Юрый Анатольевіч, пазней Семяняка Тамара Аляксандраўна і Бандык Яніна Леанідаўна

2007 год.

Школа набыла статут школы-сада, дырэктарам новай ўстановы стала Латош Таццяна Паўлаўна

У розныя гады ў школе працавалі настаўнікі, якія сталі  ветэранамі  педагагічнай працы:  Бязносік Наталля Іванаўна ( 1958- 1988), Бязносік Сяргей Дзмітрыевіч(1953 – 1982) , Нэттэр Крысціна (1966-1998), Грыбоўская Кацярына Нікіфараўна (1962 – 1993), Семяняка Тамара Аляксандраўна (1968-2004), Лешчык Ніна Андрэеўна (1974-1986), Качук Віктар Канстанцінавіч(1974-1993), Качук Соф’я Васільеўна (1974-1989) , Кароткін Павел Рыгоравіч (!966-1979), Кароткіна Зінаіда Рыгораўна (1966-1986),  Дудко Зоя Іосіфаўна (1976-1993), Івашка Вера Захараўна (1976-1993). Сваю педагагічную дзейнасць працягвалі пасля закрыцця Рудзевіцкай базавай школы Маціевіч Вера Уладзіміраўна, Ясюкевіч Марыя Паўлаўна.

Летапіс школы


Copyright MyCorp © 2024