Форма входа

Поиск

Календарь

«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Пятница, 19.04.2024, 17:07
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Дзярэчынская школа


Першая школа была арганізавана ў 1817 годзе у в. Дзярэчын. Узнікла яна пры Дзярэчынскім касцёле. Навучэнне вялося на польскай мове. Руская мова выкладалася на правах замежнай мовы. Сялянскія дзеці ў гэту школу не прымаліся.

У 1832 годзе Дзярэчын быў канфіскаваны ў князёў Сапегаў і быў перададзены дзяржаве. Толькі ў 1845 годзе ў Дзярэчыне была арганізавана народная школа – сялянскія дзеці ўпершыню атрымалі магчымасць вучыцца.

На першых часах свайго існавання ёй давялося пераадольваць вялікія цяжкасці. Для школы не было памяшкання. Размяшчалася яна ў сялянскай хаце. У асобныя гады школа "качавала” па хатах вучняў. Пісалі вучні лежачы на падлозе. Не было шсыткаў. Настаўнік назначаўся на валасным сходзе сялян. Часта настаўнікамі станавіліся зусім неадукаваныя людзі.Нярэдка ім быў гаспадар хаты, у якой размяшчалася школа. Ён выконваў функцыі вартаўніка, прыбіральшчыка, апальшчыка. Часта настаўнікамі былі адстаўныя унтэр-афіцэры царскай арміі.

Выпадкова наняты настаўнік кватэры сваёй не меў. Ён жыў у той хаце, у якой была школа. Калі школа "качавала” па хатах вучняў, то і настаўнік чаргаваў свій начлег па хатах вучняў. Зарплату настаўнік атрымліваў толькі за тыя месяцы, у якія школа працавала (а іх было 3 – 5 у годзе). Летам такі настаўнік каб пражыць, павінен быў наймацца пастухом або батраком у багацеяў.

Пачаўшы з двух невялікіх аддзяленняў, Дзярэчынская школа да канца ХІХ стагоддзя вырасла ў двухкласнае вучылішча. У 1914 годзе ў Дзярэчынскай школе вучыліся 103 вучні. Размяшчалася яна ў будынку валаснога праўлення. Загадчыкам школы і першым настаўнікам быў Осіп Осіпавія Хмылко. Ён скончыў Ваўкавскае ўезднае вучылішча, экстэрнам здаў экзамены на званне народнага настаўніка. За добрую працу ён быў узнагароджаны залатым і сярэбраным медалямі і быў удастоены звання пачотнага грамадзяніна. Гэта была самая высокая ўзнагарода для настаўнікаў царскай Расіі. У 1914 годзе О.О. Хмылко было 62 гады, але ён ўсё яшчэ працягваў працаваць у школе. О.О. Хмылко карыстаўся павагай і аўтарытэтам у насельніцтва Дзярэчына.

Другім настаўнікам Дзярэчынскай школы быў Я. Самасюк. У канцы ХІХ стагоддзя праваслаўная царква стала адкрываць свае царкоўна-прыхадскія школы і школы граматы, якія давалі самую элементарную адукацыю царкоўна-прыхадскія школы асноўную ўвагу ўдзялялі рэлігійнаму выхаванню. Загадчыкам і настаўнікам у царкоўна-прыхадской школе быў свяшчэннік мясцовай царквы. У 1914 годзе такая царкоўна-прыхадская школа была і ў Дзярэчыне.

З 1931 па 1941 год у Дзярэчыне працавала сямігадовая школа, якая размяшчалася ў палацы князя Сапегі (супраць сучаснай бальніцы).

У перыяд фашысцкай акупацыі школа была ў плябаніі (доме ксянза). Вучылі мясцовыя настаўнікі на беларускай мове. Па-беларуску пісалі лацінскімі літарамі.

Пасля вызвалення Дзярэчына ад фашыскіх захопнікаў з восені 1944 года зноў пачала працаваць Дзярэчынкая сямігадовая школа. Дырэктарамі школы пасля вайны працавалі: Каляда – настаўнік геаграфіі, потым Шклярава – настаўніца гісторыі.

З 1947-1948 года Дзярэчынская сямігодка пачала працаваць як сярэдняя школа. Быў адкрыты 8 клас. А праз тры гады, у 1950 годзе, школа зрабіла першы выпуск. Дзесяты клас закончылі 10 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка.

З 1 красавіка 1967 года па 29 жніўня 1996 года дырэктарам працаваў Гаўрон Ігар Антонавіч. У школе было 460 вучняў. 9-ых і 10-ых класаў было па тры  – "А”, "Б”. "В”, з 5-ых – 8-ых было па 2 – "А” і "Б”.

У 1976-1977 г. быў пабудаваны новы будынак школы, які быў злучаны з раней пабудаваным будынкам. Школа пачала працаваць у адну змену і па кабінетнай сістэме. У абсталяванні прадметных кабінетаў, у набыцці тэхнічных сродкаў навучання вялікую дапамогу аказаў загадчык РАНА Давідзэня М.І. Школа ўпэўнена заняла вядучае месца сярод школ раёна. На базе школы праходзілі раённыя, абласныя і рэспубліканскія семінары.

У 1980 годзе школа прымала ўдзел у выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі Беларусі ў Мінску.

За плённую творчую працу былі прысвоены Ганаровыя званні настаўнікам: "Выдатнік народнай асветы” – Гаўрону І.А., марціноўскаму П.М., Ракевічу І.М., Дараховіч В.І., "Заслужаны настаўнік Беларусі” – Іванову В.Д., "настаўнік-метадыст” – Шабунька З.У., "Старшы настаўнік” – Плаўскай Г.М. і Карсюк Л.А., "Выдатнік народнай асветы СССР” – Гаўрону І.А.

Па выніках атэстацыі ў 1991 годзе прысвоена вышэйшая катэгорыя настаўнікам: Гаўрону І.А.. Марціноўскаму П.М., Шабунька З.У., Ракевіч І.М.  Усім астатнім настаўнікам школы была прысвоена першая катэгорыя. Уведзены новыя адміністрацыйныя адзінкі ў школе: сацыяльны педагог – Карсюк В.А., псіхолаг Роўгач А.А.

 З 1 верасня 1996 года дырэктарам школы назначана Плаўская Галіна Мікалаеўна. У школе працуюць настаўнікі: Коўш В.М. – завуч, выкладае матэматыку, Якубовіч В.У. – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, выкладае гісторыю і геаграфію, Пузач Н.П. – выкладан беларускую мову і літаратуру, Шабунька З.У. – выкладае матэматыку, Радзюк К.І. – выкладае рускую мову і літаратру, Карпічэнка І.П. – выкладае гісторыю і грамадазнаўства, Ракевіч І.М. – выкладае рысаванне і чарчэнне, Сякевіч М.В. – выкладае нямецкую мову, Роўгач Г.С. – выкладае фізіку, Роўгач А.А. – псіхолаг, выкладае інфарматыку, Гарбацэвіч І.К. – выкладае матэматыку і інфарматыку, Бяляўскі А.М. – выкладае фізічную культуру, Венская І.А. – выкладае беларускую мову і літаратуру, Лебядзенка Т.А. – выхавацель у групе падоўжанага дня, Лукашэвіч Г.П., Кароза Г.І., Шабунька А.У., Белякало А.А., Санукевіч А.В. – выкладаюць у пачатковых класах, Сталпец Н.А. – выкладае рускую мову і літаратуру, Навумчык І.А. – выкладае біялогію, Варабей Т.П. – выкладае музыку, Карман С.П. выкладае беларускую мову і літаратуру.

З 4 студзеня 2000 года па канец 2005-2006 навучальнага года дырэктарам Дзярэчынскай сярэдняй школы працаваў Бяляўскі Аляксандр Міхайлавіч.  

З 2002 года школа працавала ў рэжыме інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці па тэмах:

2002-2003 навучальны год – рэспубліканскі праект "Вочна-завочная школа у рамках цэласнай рэгіянальнай сістэмы адукацыі раёна”.

2003-2004 навучальны год – абласны праект "Тэхналагічная мадэль "Аграшкола” з ліцэйскімі групамі і вочна-завочнай школай сельскагаспадарчай накіраванасці” і раённы праект "Камп’ютэрныя тэхналогіі ўпраўленчай дзейнасці і арганізацыі навучальнага працэсу”.

2004-2005 навучальны год – абласныя праекты "Тэхналагічная мадэль "Аграшкола” з ліцэйскімі групамі і вочна-завочнай школай сельскагаспадарчай накіраванасці” і "Камп’ютэрныя тэхналогіі ўпрашленчай дзейнасці і арганізацыі навучальнага працэсу”.

2005-2006 навучальны год – рэспубліканскі праект "Укараненне мадэлі мульціпрофільнага навучання ў старэйшых класах”.

 З 30 жніўня 2006 дырэктарам школы працаваў Кузьмін Аляксандр Уладзіміравіч. Школа працягвала работу ў рамках рэспубліканскага праекта "Укараненне мадэлі мульціпрофільнага навучання ў старэйшых класах”.

Школа атрымала новую назву: "УСТАНОВА АДУКАЦЫІ ДЗЯРЭЧЫНСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

У школе налічвалася 212 вучняў, працаваў 31 педагог, з іх 26 – з вышэйшай адукацыяй, 5 – з сярэдняй спецыяльнай, 6 мелі вышэйшую педагагічную катэгорыю, 13 – першую, 6 другую, 6 працавалі без катэгорыі. 9 вучэбных прадметаў у гэтым навучальным годзе вывучаліся на павышаным узроўні: беларуская мова, нямецкая мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, працоўнае навучанне, фізічная культура, прафесійнае навучанне. Вучні занялі 9 прызавых месцаў на раённых прадметных алімпіядах.

У 2007-2008 навучальным годзе школа працавала па рэспубліканскаму інавацыйнаму праекту "Укараненне праграмы падрыхтоўкі вучняў да профільнага навучання і арганізацыі профільнага навучання на 3 ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах сельскага соцыума”.

З пачатку 2008 года ў школе пачалася рэканструкцыя – капітальны рамонт і перапланіроўка.





З 1 верасня 2008 года ў школу быў уключаны як яе структурнае звяно дзіцячы сад, школа была пераіменавана і атрымала назву: ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "НАВУЧАЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС ДЗЯРЭЧЫНСКІ ДЗІЦЯЧЫ САД – СЯРЭДНЯЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ ШКОЛА”.

 З 1 верасня 2009 года дырэктарам школы працуе Чарнушыч Ірына Генадзьеўна.

Ва ўстанове навучалася 220 вучняў і 25 выхаванцаў дзіцячага сада. працаваў 31 педагог, з іх 28 – з вышэйшай адукацыяй, 3 – з сярэдняй спецыяльнай, 7 мелі вышэйшую педагагічную катэгорыю, 13 – першую, 6 другую, 5 працавалі без катэгорыі.

У 2010-2011 навучальным годзе ў школе навучаецца 195 вучняў, 30 выхаванцаў, працуюць 38 педагогаў, з іх 32 – з вышэйшай адукацыяй, 6 – з сярэдняй спецыяльнай,  мелі вышэйшую педагагічную катэгорыю, 13 – першую, 6 другую, 5 працавалі без катэгорыі.


Copyright MyCorp © 2024