Форма входа

Поиск

Календарь

«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Пятница, 29.03.2024, 03:48
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Дзіцячыя яслі-сад №1


70-я гады – час бурнага росту г.п.Зэльва. Хуткімі тэмпамі будавалася жыллё. Насельніцтва папаўнялася за лік моладзі з навакольных вёсак. І не дзіўна, што адзіны сад-яслі ў пасёлку  быў перапоўнены.  Так пачалося  будаўніцтва трохкорпуснага  дзіцячага сада.

   У той час імкнуліся прымеркаваць здачу будынкаў, адкрыццё садоў, школ да якой-небудзь даты. Першы тыпавы будынак для сада ў Зэльве вырашана здаць пад ключ да Дня касманаўтыкі – 12 красавіка 1975 года. Яслі засталіся на ранейшым месцы, а  ў новы будынак перайшлі толькі старэйшыя дзеці. Павіншаваць калектыў навасёлаў прыйшлі загадчык РАНА Давідзеня М.І. і сакратар РК партыі Кашко Н.К. Дзіцячы сад быў разлічаны на 12 груп, з агульнай колькасцю дзяцей – 300 чалавек. Аднак, у першыя гады ў кожнай з 12 груп было па 30-35 дзяцей.

     Цяжка пералічыць усіх пачынальнікаў педагогаў, тым больш выдзеліць некага асобна. Стараліся ўсе. Бездакорна выконвалі ўсё, што патрабавалася, метадыст Паляніна Г.М., выхавальнікі Багатырка Ч.Б., Валюк Л.Р., Чарток В.В., Нагула В.М., Дунецкая В.У., Сарокіна Л.П., Сарокіна Л.К., Іванова Т.І., Пашкоўская М.М., Канюшэўская А.М. і інш.

   За тры дзесяцігоддзі існавання дзіцячага  сада – тры кіраўнікі дашкольнай установы:

1975-1986 – Шыпікава Ніна Пятроўна

1986-1995 -  Кавалевіч Ірына Уладзіміраўна

З 1995 года ўстанову адукацыі ўзначальвае Ляўчук Марыя Іосіфаўна.

   У сувязі з закрыццём дзіцячых ясляў у г.п. Зэльва і наяўнасцю кантынгенту дзяцей ясельнага ўзросту, рашэннем выканаўчага камітэта Зэльвенскага раённага Савета народных  дэпутатаў №817  ад 31.05.1993 года дзіцячы сад №1 г.п. Зэльва рэарганізаваны ў дзіцячы сад-яслі №1 г.п. Зэльва.

    






У сувязі з дэмаграфічнай сітуацыяй у пасёлку дзіцячы сад некалькі разоў рэарганізоўваўся. З 2006 года ва ўстанове функцыянуе 2 групы для дзяцей дашкольнага ўзросту (адна з іх кругласутачная спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы) і 3 першыя класы сярэдняй школы №2 г.п. Зэльва. На базе дзіцячага сада размяшчаецца  цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, аддзяленне дзённага прыбывання для інвалідаў.

    Рашэннем Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта з 1 верасня 2006 года дзіцячыя яслі-сад №1 г.п. Зэльва набылі статут установы з паглыбленым фізкультурна-аздараўленчым накірункам, таму пытанні аховы і ўмацавання здароўя дзяцей у дашкольнай установе знаходзяцца на першым месцы і вырашаюцца індывідуальна. Для выхаванцаў абсталяваны музычная і фізкультурная зала, медыцынскі кабінет, фітабар. Ёсць стадыён, спартыўныя пляцоўкі, пляцоўка па вывучэнню правіл дарожнага руху. Фізкультурная зала мае сучаснае стацыянарнае і пераноснае фізкультурнае абсталяванне, фізкультурны інвентар для спартыўных практыкаванняў і гульняў, фізкультурныя дапаможнікі. Для ўдасканалення рухомых уменняў і навыкаў дзяцей шырока прымяняецца нестандартнае абсталяванне. Развіваючае асяроддзе  накіравана на забеспячэнне здароўезберажэння дзяцей, выкананне бяспекі, рознабаковае развіццё асобы дзіцяці, стымуляванне іх творчай дзейнасці, забеспячэнне псіхалагічнага і функцыянальнага камфорту. 

    Дзякуючы шырокаму прымяненню здароўезберагаючых тэхналогій,  педагогі ўмацоўваюць здароўе дашкольнікаў, развіваюць функцыянальныя магчымасці арганізма, выхоўваюць разуменне каштоўнасці асабістага здароўя дзяцей. За апошнія гады захворваемасць дзяцей знізілася на 36%. Ахоп дзяцей аздараўленчымі паслугамі  складае 100%.

    Дашкольная ўстанова па праву ганарыцца лепшым у раёне кіраўніком фізічнага выхавання Ляховіч Надзеяй Гардзееўнай, прызёрам раённага конкурса прафесійнага майстэрства педагогаў "Настаўнік года-2004”. На высокім узроўні праводзіць работу з часта хварэючымі дзецьмі.  З’яўляецца кіраўніком спартыўнага гуртка, дзейнасць якога накіравана на ўмацаванне здароўя дзяцей, рэалізацыю магчымасцей аптымальнага фізічнага і псіхічнага развіцця дашкольнікаў праз прымяненне рухомых і спартыўных гульняў з мячом.

    Выхаванцы педагога неаднаразовыя пераможцы раённых "Алімпійскіх гульняў” і спартландый.

    У 2008 годзе дзіцячы сад перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Дзіцячыя яслі-сад №1 г.п. Зэльва”. У 2011 годзе – у дзяржаўную ўстанову адукацыі "Яслі-сад №1 г.п. Зэльва”.

 

            Матэрыял падрыхтавала Чапкевіч С.Г., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА "Яслі-сад №1 г.п. Зэльва”.

Copyright MyCorp © 2024