Форма входа

Поиск

Календарь

«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Пятница, 29.03.2024, 13:53
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Дзіцячыя яслі-сад №4


   У 1981 годзе, у новым мікрараённе г.п. Зэльва па вуліцы Шапавалава, была пабудавана дашкольная установа. Гэта была вельмі важная падзея для Зэльвы. У той час у райцэнтры працавалі толькі дзве дашкольныя установы – дзіцячы сад №1 і яслі. Але яны не спраўляліся з той вялікай колькасцю дзяцей, якія мелі патрэбу ў дашкольнай установе. Каб выйсці з гэтага становішча, было вырашана пабудаваць у Зэльве новы дзіцячы сад. Адна з самых буйных і багатых на той час арганізацый – Зэльвенская ПМК-35 узялася за гэтую важную справу – адкрыць у райцэнтры ўласную дашкольную ўстанову. Узвядзеннем аб’екта займалася Ваўкавыская ПМК – 71. праз некаторы час у цэнтры Зэльвы вырас новы прыгожы двухпавярховы будынак дашкольнай установы, якой далі назву "Залаты ключык”.

Адразу 140 маленькіх жыхароў Зэльвы, у большасці гэта былі дзеці міліяратараў, справілі ў ім наваселле. Радавалі ўсіх утульныя і прыгожыя пакоі для гульняў і адпачынку дзяцей, выдатная спартыўная і адначасова музычная зала. Трапіць у такі садок было вельмі прэстыжна. З моманту адкрыцця дзіцячыя яслі-сад былі ўкамплектаваны педагагічнымі кадрамі поўнасццю. Працавалі 2 ясельныя і 4 дашкольныя групы.

 Паступова быў сфарміраваны педагагічны калектыў дашкольнай установы, які ўзначаліла Чарнецкая Леакадзія Бранеславаўна. У педагагічны калектыў ўвайшлі: 

Багатырка Часлава Баляславаўна (метадыст)

Сазон Ірына Станіславаўна (старэйшая медсястра)

Антановіч Галіна Анатольеўна (музычны кіраўнік)

Жук Марыя Міхайлаўна (выхавацель)

Васілеўская Яўгенія Сцяпанаўна (выхавацель)

Дзяміда Валянціна Ігнацьеўна (выхавацель)

Кавалевіч Ірына Уладзіміраўна (выхавацель)

Пракаповіч Надзея Аляксандраўна (выхавацель)

Дубовая Іна Уладзіміраўна (выхавацель)

Макарэвіч Ганна Зенонаўна (выхавацель)

Сідорка Ніна Іванаўна (выхавацель)

Шчамялёва Ніна Іванаўна (медсястра, якая працавала на ясельнай групе)

Ксянжук Ала Іванаўна (медсястра, якая працавала на ясельнай групе)

Бунар Святлана Міхайлаўна (медсястра, якая працавала на ясельнай групе)

Шмат Гана Іванаўна  (медсястра, якая працавала на ясельнай групе)

У той час матэрыяльнае становішча ПМК – 35 было моцным і таму для дашкольнай установы нічога не шкадавалі. Былі куплены тэлевізар, магнітафон, дываны, цацкі і г.д. Утульнасць, прыгажосць, дабрыня і цяпло пасяліліся тут. Шмат энергіі і майстэрства ўклаў малады педагагічны калектыў, каб падняць выхаваўчы працэс на высокі ўзровень і звацца лепшай дзіцячай установай раёна. Неаднаразова яе наведвалі розныя дэлегацыі, праводзіліся раённыя і абласныя семінары. За плённую працу па выхаванню і развіццю дзяцей педагагічны калектыў неаднаразова ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі райкама КПБ, райвыканкама, аддзела народнай адукацыі




З 1988 года калектыў узначаліла Конан Ірына Міхайлаўна, якая на гэтай пасадзе працавала 10 гадоў. Хутка ляцеў час, дашкольную установу пакідала 30 – 40 выпускнікоў, але адразу пасля іх прыходзілі новыя выхаванцы. Абнаўляўся і калектыў садка, прыйшла маладая змена – выхавацелі Сяргей Т.В., Грынцэвіч І.В., Шышко І.У., Гаспадарык Н.А. Ішоў час, эканамічнае становішча ў краіне мянялася і ў 1991 годзе дашкольная установа была перададзена на баланс пасялковага савета. Маладая змена 90-х гадоў таксама ўнесла важкі ўклад у развіццё дашкольнай установы, укараненне новых методык, тэхналогій у выхаванні і навучанні дзяцей. Вопыт работы дашкольнай установы па ўкараненню новай  праграмы "Пралеска” асвечаны ў 9 нумары рэспубліканскага часопіса "Пралеска”.

А з 1992 года дзіцячыя яслі-сад перададзены на баланс раённага аддзела адукацыі. У 1998 годзе дашкольную установу ўзначаліла Сідар Алена Мікалаеўна – чалавек творчы і нераўнадушны да справы. Пад яе кіраўніцтвам педагагічны калектыў неаднаразова станавіўся пераможцам сярод дашкольных устаноў раёна. У 2004 годзе ён быў узнагароджаны Дыпломам 1 ступені раённага аддзела адукацыі, у 2005 годзе – Ганаровай граматай райвыканкама. На працягу пяці апошніх гадоў дашкольная ўстанова ўваходзіць у тройку лідэраў Зэльвенскага раёна па рэйтынгу якасці дашкольнай адукацыі.

Сучасны педагагічны калектыў выдатна падрыхтаваны і паспяхова вырашае пастаўленыя задачы па выхаванню і навучанню дашкольнікаў. Выхаваўча – адукацыйны працэс будуецца па нацыянальнай праграме "Пралеска” і ажыццяўляе яго 15 педагагічных работнікаў, з іх з вышэйшую адукацыю маюць 66,6%, першую і вышэйшую катэгорывю 86,6%. Навучанне і выхаванне дашкольнікаў адбываецца ў працэсе розных відаў дзіцячай дзейнасці: у гульне, зносінах, пазнавальна-практычна, выяўленчай дзейнасці і інш. Сваю работу выхавальнікі будуюць дыферэнцыравана, зыходзячы з індывідуальных асаблівасцей дзяцей. Працуюць у садку энтузіясты і адданыя сваёй справе педагогі: Пракаповіч Н.А., Сяргей Т.В., Грынцэвіч І.В., Гаўрылава М.У., музычны кіраўнік Сямёнчык Н.І., настаўнік – дэфектолаг Кабылка С.П. Заўсёды знаходзіцца ў пошуку новых інавацыйных праграм навучання дзяцей і захапляе цікавымі ідэямі і задумкамі намеснік загадчыцы па асноўнай дзейнасці Гаспадарык Н.А. Творча падыходзіць да уласнай дзейнасці малады педагог Жыдок М.В.

З мэтай больш поўнага ахопу грамадскім выхаваннем дзяцей дашкольнага ўзросту на базе дашкольнай установы працуюць групы кароткага знаходжання дзяцей, якія не наведваюць дашкольную установу на пастаяннай аснове (гульнявая пляцоўка, прагулачная група). Ахоп грамадскім выхаваннем складае 98,6% (па раёне 93,8%).






З мэтай развіцця творчых здольнасцей дзяцей, задавальнення запытаў бацькоў у яслях – садзе наладжана работа гурткоў. У дашкольнай установе адкрыты на ўмовах самаакупляемасці гурткі "Пралесачкі”, "Эрудыт”, "Англійскай мовы”. Таксама у дашкольнай установе арганізавана работа 5 адукацыйных гурткоў. Усе заняткі па гуртковай дзейнасці праводзяцца пасля дзённага сну, што з’яўляецца аптымальным для правядзення заняткаў па інтарэсам. Улічаны і нормы напаўняльнасці ў гуртках (да 12 дзяцей). Агульны ахоп дзяцей гуртковай работай складае 100%.

Адміністрацыяй, педагогамі дашкольнай установы асаблівая ўвага надаецца ахове і ўмацаванню здароўя дзяцей. Для часта і працягла хварэючых дзяцей у дашкольнай установе прадугледжаны шчадзячы рэжым, распрацаваны і зацверджаны комплекс аздараўленчых мерапрыемстваў. 91,7% дзяцей займаюцца ў гуртках аздараўленчага профілю.

Дашкольная ўстанова працуе па праблеме экалагічнага выхавання ўжо больш 2005 года. У аснове работы ляжыць базісная праграма "Пралеска", гэтак жа выкарыстоўваецца тэхналогіі праграмы С.М. Нікалаевай "Юны эколаг". У 2005 – 2007 г.г калектыў  працаваў над апрабацыяй мадэлі "Дзіцячы сад з экалагічным кірункам". Работа па ўкараненню мадэлі дзіцячы сад з паглыбленым экалагічным кірункам была арганізавана ў сувязі з рашэннем Зэльвенскага райвыканкама ад 23.08.06 №517 "Аб занясенні змен у структуру і штаты аддзела адукацыі райвыканкама". Былі занесены змены ў Статут дашкольнай установы, у дагавор паміж дашкольнай установай і бацькамі.

Перад педагагічным калектывам стала праблема адсутнасці пераемнасці ў рабоце па прыярытэтным (экалагічнаму) кірунку ДУ і ТРВЗ - тэхналогіі, па якой працуюць 30% педагогаў.  Таму з 2007 года калектыў ўдзельнічаў у абласной інавацыйнай дзейнасці па фармаванні экалагічнай культуры дашкольнікаў сродкамі ТРВЗ - тэхналогіі.

Для паспяховай работы з дзецьмі неабходны пэўныя ўмовы і эколага - развіваючае асяроддзе. Эколага - развіваючае асяроддзе дашкольнай установы складаецца з разнастайных элементаў, кожны з якіх выконвае сваю функцыянальную ролю. Унутраная прыродная зона: экалагічны пакой, куток прыроды ў кожнай групе, "жывы куток", "Гарод на акне", для правядзення эксперыментальнай, даследчай   дзейнасці дзяцей створаная лабараторыя.

Знешняя прыродная зона: гарод, кветнік, садова - ягадны сад, экалагічная сцежка, метыапляцоўка. На тэрыторыі дашкольнай установы створаная экалагічная сцяжынка, адмыслова арганізаваны маршрут на прыродзе. Яе мэта - асвета, навучанне і выхаванне дзяцей у духу беражлівага дачынення да прыроды.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Канцэпцыі дашкольнай адукацыі РБ на базе дашкольнай установы арганізавана работа Пункту карэкцыйна – педагагічнай дапамогі.

НАШЫ ДАСЯГНЕННІ

Па выніках рэйтынгу 2009 года сярод дашкольных ўстаноў па якасці адукацыі калектыў заняў 1 месца ў раёне.

Па выніках маніторынгу стану метадычнай работы сярод дашкольных устаноў раёна ў 2009-2010 навучальным годзе калектыў заняў 1 месца.

У раённай выставе 2010 года «Прымяненне лексіка - граматычных гульняў у рабоце з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі маўлення» калектыў заняў 1 месца.

У раённым конкурсе 2010 года на лепшую арганізацыю дадатковых паслуг калектыў заняў 2 месца.

У раённым конкурсе 2010 год на лепшую дашкольную установу, якая забяспечвае дашкольную адукацыю 2 месца.

У раённым аглядзе - конкурсе 2011 года "Мой бяспечны свет” 3 месца сярод устаноў, якія забяспечваюць дашкольную адукацыю.

У раённай канферэнцыі 2011 года "Работа дашкольных устаноў па паглыбленаму накірунку дзейнасці. Вопыт, падыходы, перспектывы” 1 месца.

Калектыў ДУ прымае актыўны ўдзел у раённых конкурсах прафесійнага майстэрства ў 2009 годзе музычны кіраўнік установы Сямёнчык Н.І. стала фіналістам конкурсу "Настаўнік года”. У 2011 годзе выхавальніку Гаўрылавай М.У. прысвоена званне выхавальнік - майстар. 

Наперадзе ў калектыву дашкольнай установы шмат спраў па выхаванню падрастаючага пакаленню.

Взять их ростками,

вырастить, как сад-

нет счастья выше и трудней от века,

но только тот, кто сам душой богат,

даст миру не жильца, а человека!


Матэрыял падрыхтавалі:

Гаспадарык Н.А. намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Сямёнчык Н.І., музычны кіраўнік  Дзяржаўная установа адукацыі "Яслі-сад №4 г.п. Зэльва”


Copyright MyCorp © 2024