Форма входа

Поиск

Календарь

«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Пятница, 29.03.2024, 16:26
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Дзярэчынскі ВВК


Дзяржаўная ўстанова адукацыі  "Дзярэчынскі міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі” быў заснаваны ў 1978 годзе па рашэнню Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта. Былі вызначаны наступныя профілі навучання: трактарыст-машыніст, вадзіцель аўтамабіля трэцяга класа, аператар машыннага даення, кухар-кулінар, швачка.

         Узначальваў камбінат Кірылаў Рыгор Лазаравіч. Намеснікам па вучэбна-вытворчай рабоце быў назначаны Гаркавы Міхаіл Уладзіміравіч, па гаспадарчай рабоце – Слёзнік Аляксандр Уладзіміравіч.

          Вучэбна-вытворчы камбінат размяшчаўся на першым паверсе старога будынку Дзярэчынскай СШ і ў кабінетах для мантажных работ, пабудаваных побач з камбінатам.

Адміністрацыя камбіната перш за ўсё пачала ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, ствараць класы – кабінеты па профілях навучання, набываць дыдактычны матэрыял.

         У 1979 годзе ў камбінаце адкрылі групу мастакоў-афарміцеляў. Выкладчыкам быў накіраваны настаўнік чарчэння Дзярэчынскай СШ  Ракевіч Іван Міхайлавіч. Сіламі гэтай творчай групы пачыналася эстэтычнае афармленне кабінетаў установы.

З дапамогай Зэльвенскага  райспажыўсаюза быў добра абсталяваны кабінеты для тэарэтычных і практычных заняткаў па падрыхтоўцы кухараў-кулінараў. Майстрам па кулінарнай справе тады працавала Калоша Ірына Максімаўна.

Шмат работы па афармленню вучэбных кабінетаў для правядзення тэарэтычных і практычных заняткаў было ў майстроў вытворчага навучання па спецыяльнасцях "Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі "В” і "С”, і "Трактарыст-машыніст катэгорыі "А”. Яны былі з густам аформлены і абсталяваны неабходнымі агрэгатамі, мадэлямі, вузламі адпаведнай тэхнікі. Вучні мелі магчымасць атрымаць глыбокія і трывалыя веды. Майстрамі вытворчага навучання па гэтых спецыяльнасцях працавалі Васілій Міхайлавіч Клубовіч, Мікалай Уладзіміравіч Дараховіч, Анатолій Васільевіч Масальскі, Іван Міхайлавіч Буцько, Віктар Аляксандравіч Антановіч, Міхаіл Іванавіч Аніська, Мікалай Аляксандравіч Барташэвіч, Уладзімір Сцяпанавіч Герасімчык, пазней - Валерый Мікалаевіч Сарвас і Уладзімір Станіслававіч Панасік.

         Неабходна адзначыць арганізатарскую работу намесніка дырэктара  па вучэбна-вытворчай рабоце Гаркавага Міхаіла Уладзіміравіча, які яшчэ працуючы ў Дзярэчынскай СШ, на яе базе абсталяваў кабінет па правілах дарожнага руху, кабінет па будове трактара і кабінет аўтасправы. Праз год, пасля адкрыцця Дзярэчынскага МВВК, гэтыя кабінеты былі перанесены ў камбінат. Дзякуючы Гаркаваму М.У., кабінет аўтасправы па выніках абласнога спаборніцтва  заняў першае месца.

         Зэльвенскае ўпраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва аказала вялікую дапамогу ў абсталяванні кабінета па падрыхтоўцы швачак. Ужо ў 1979 годзе быў адкрыты адпаведны профіль, майстрам якога працавала Раіса Мікалаеўна Гарбацэвіч.

Сіламі камбіната і калгаса "Светлы шлях” быў выдатна абсталяваны кабінет аператараў машыннага даення, майстрамі якога працавалі Іван Валер’янавіч Андала і Анатолій Сяменавіч Кузьмін. Многія выпускнікі пасля заканчэння вучобы ў камбінаце пайшлі працаваць на жывелагадоўчыя фермы Зэльвенскага і Мастоўскага раёнаў. На сённяшні дзень выкладанне па гэтай спецыяльнасці не праводзіцца, а кабінет перастаў існаваць.

На базе Дзярэчынскага МВВК часта праводзіліся раённыя, абласныя і нават рэспубліканскія семінары. Так, у маі 1991 года ў нашым раёне праводзіўся семінар старшынь райвыканкамаў вобласці, у якім прымаў удзел старшыня Савета Міністраў БССР А.Н. Аксёнаў. Уся дэлегацыя наведала камбінат, пазнаёмілася з яго работай і дала высокую ацэнку.

З верасня 1982 года пры МПМК-148 быў адкрыты філіял Дзярэчынскага і Міжэрыцкага МВВК па спецыяльнасці "Камяншчык”. Майстрам вытворчага навучання была назначана Валянціна Аляксандраўна Рыбак. У тым жа годзе дырэктарам Дзярэчынскага камбіната пачаў працаваць былы старшыня калгаса "Светлы шлях” Віктар Яўстаф’евіч Лакцевіч.

Пачынаючы з 1990 года на працягу 10 гадоў дырэктарам камбіна працаваў Міхаіл Уладзіміравіч Гаркавы, яго намеснікам па вучэбна-вытворчай рабоце – Феадосія Аляксееўна Зыбко. 7 жніўня  2000 года дырэктарам Дзярэчынскага МВВК быў назначаны Васілій Мікалаевіч Санукевіч -  вупускнік камбіната і былы майстар вытворчага навучання, а з 2005 года і па сенняшні дзень Дзяржаўную ўстанову адукацыі "Дзярэчынскі міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі” узначальвае Ніна Іванаўна Самойлава.

Дыяпазон професій, па якіх вялася падрыхтоўка,  пастаянна меняўся і пашыраўся, ў залежнасці ад запатрабаванасці на рынку працы. За 33 года работы комбіната атрымалі спецыяльнасць  5 232 вучняў.   Падрыхтавана 200 жывелаводаў-мехамізатараў, 9 сакратароў-рэферэнтаў,  211 мастакоў-афарміцеляў, 83 малодшыя медыцынскія сястры,     1651   вадзіцель МТС катэгорыі "С”, 177 вадзіцеляў МТС катэгорыі  "В”і "С”, 64  вадзіцеля МТС катэгорыі "В”, 992 вадзіцеля колёсных трактароў  катэгорыі "А”, 759 швачак,  822 повары, 72 рабочых зялёнага будавання, 30 каменшчыкаў, 36 гаспадынь сядзібы, 16 вязальшчыц, 45 прадаўцоў, 10 карыстальнікаў ЭВМ, 55   вадзіцеляў МТС катэгорыі  "А”(матацыкл).

Для многіх выпускнікоў атрыманая ў камбінаце спецыяльнасць стала асновай жыцця. Вучэбна-вытворчы камбінат – гэта цэнтр прафесійнай і прафарыентацыйнай работы, які  дапамагае вучням раёна вызначыцца ў выбары будучай прафесіі.  З верасня 2010 года метадыстам па прафарыентацыі працуе Кедала Жанна Аляксандраўна, якая праводзіць прафдыягностыкі, індывідуальныя кансультацыі вучняў і бацькоў.

У 2011-2012 навучальным годзе на базе камбіната навучаецца 313 вучняў 9-11 класаў з адзінаццаці школ раёна, з іх 10 вучняў з асаблівасцямі ў псіхафізічным развіцці. На базе ўстановы вядзецца прафесійная падрыхтоўка швачак, павароў, маляроў, штукатураў, рабочых зялёнага будавання, вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорыі "В”, вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорыі "С”, вадзіцеляў калёсных трактароў катэгорыі "А”.  Набыць усе гэтыя спецыяльнасці дапамагаюць 14 настаўнікаў і майстроў вытворчага навучання, два з якіх,  Мікалай Аляксандравіч Барташэвіч і Віктар Аляксандравіч Антановіч, працуюць з пачатку ўтварэння камбіната.

         У апошні час вельмі папулярна спецыяльнасць "Садова-паркавае будаванне”. За тры гады атрымалі прафесію "Рабочы зялёнага будавання 2-га разраду” 72 вучні. У 2011 годзе сваімі сіламі было выгадавана больш 10 тысяч штук кветкавай расады на сумму 6 075 900 рублёў. На атрыманые сродкі былі набыты кусты роз,  дэкаратыўныя дрэвы. У будучым плануем пабудаваць цяпліцу.

На працягу ўсяго існавання камбіната пастаянна запатрабавана спецыяльнасць "Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі "С”, "В”, "В” і "С”. Звыш 15 гадоў цыкл тэарытычных дысцыплін выкладае Чыргун Іван Леанідавіч. Сёння да падрыхтоўкі вадзіцеляў МТС прад’яўляюцца вельмі высокія патрабаванні. У камбінаце створана неабходная матэрыяльна-тэхнічная і вучэбная база. У 2009 годзе ўстановай атрыманы сертыфікаты адпаведнасці на падрыхтоўку вадзіцеляў катэгорыі «В», «В» і «С», «С» і перападрыхтоўку вадзіцеляў катэгорыі «В» на катэгорыю  «С».

Адначасова з прафесійнай падрыхтоўкай вучняў 10-11 класаў арганізавана падрыхтоўка вадзіцеляў МТС катэгорыі "В” (30 груп, 805 чалавек)  і перападрыхтоўка вадзіцеляў катэгорыі «В» на катэгорыю  «С» (1 група, 8 чалавек) з дарослага насельніцтва на  гаспадарча-разліковай аснове. Майстрамі вытворчага навучання кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі працавалі Васілій Мікалаевіч Санукевіч, Петр Іванавіч Доста, Дзмітрый Іосіфавіч Сталпец, а ў цяперашні час працуюць Анатолій Лявонцьевіч Зямскоў і Сяргей Мікалаевіч Біч.    

За 2011 каляндарны год пазабюджэтная дзейнасць камбіната склала амаль 103 мільёна рублёў, платныя адукацыйныя паслугі - 101 мільён рублёў.

Карыстаецца попытам і спецыяльнасць "Вадзіцель колёсных трактароў  катэгорыі "А”. Майстрам вытворчага навучання ваджэнню трактара працуе Вішнеўскі Валерый Крысціянавіч. У 2011 годзе з 21 выпускніка 10 (47,6 %) прадоўжылі навучанне па спецыяльнасці, 1 выпускнік працаўладкаваны ў СВК "Галынка”.

24 гады вядзе падрыхтоўку швачак Людміла Іванаўна Бандык. Акрамя выканання практычнай часткі праграмы, вучні выконваюць заказы па пашыву рабочага адзення і пасцельнай бялізны для ўстаноў адукацы.

Вучні, якія займаюцца па спецыяльнасці "Повар”, вучацца гатаваць стравы,  разлічваць нормы закладкі прадуктаў і нормы выхаду гатовых вырабаў. Майстрам вытворчага навучання працуе Святлана Міхайлаўна Скіба.

         Другі год у камбінаце вядзецца падрыхтоўка маляроў, штукатураў. Прадметы спецыяльнасці выкладае Арапіновіч Валянціна Уладзіміраўна. У час вытворчай практыкі было аштукатурана і памалявана  66 метраў квадратных   адкосаў вокан,  80  метраў погонных цокаля, аштукатураны і памаляваны цэнтральны ўваход у камбінат.

За 33 гады існавання камбіната зроблена нямала, наперадзе шмат планаў і задумак, нявыкарыстаных рэзерваў, над якімі працуе сенняшні педкалектыў установы..

Copyright MyCorp © 2024