Форма входа

Поиск

Календарь

«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Четверг, 28.03.2024, 20:33
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Елкаўская школа


    

   Да Вялікай Айчыннай вайны ў в. Елка школы не было. Дзеці хадзілі пехатою вучыцца ў в. Ярнева, дзе была пачатковая школа, размешчаная ў хаце мясцовага каваля. Настаўнікамі там працавалі Ягоўдзік Міхаіл Раманавіч, Емельянчык Міхаіл Давыдавыч, Валадашчык Надзея Раманаўна. Яны былі жыхарамі вёсак Елка і Сынковічы.
   Прыкладна ў 1947 годзе на тэрыторыі весак Елка, Казловічы, Сынковічы ўзнікла сямігадовая школа. Яна размяшчалася ў двух будынках: старэйшыя класы (5-7) – у в. Казловічы ў асобным будынку, які знаходзіўся ля могілак, пачатаковыя класы (1-4)-у в. Сынковічы ў доме свяшчэннаслужыцеля пры царкве. Першымі настаўнікамі пачатковай школы былі Лавінецкая Таццяна Аляксандраўна, Скіба Вера Дзянісаўна, Карачун Лідзія Мацвееўна, Емельянчык Міхаіл Давыдавыч. У такім выглядзе школа існавала да 1960 года. У 1960 годзе пачатковую школу перанеслі ў асобны будынак за ваколіцу вёскі (пазней гэта быў будынак сельскага Савета). У тым жа 1960 годзе побач са старым будынкам старэйшай школы ў в. Казловічы быў пабудаваны яшчэ адзін і школа пачала размяшчацца ў двух будынках (адзін з іх згарэў падчас пажару ў пачатку 2000-х гадоў). Першымі дырэктарамі школы былі Сарвас Пётр Іванавіч, Прошка Раман Міхайлавіч, Паляшчук Пётр Міхайлавіч. Яны працавалі па некалькі год.
   У 1968 годзе школа стала васьмігадовай, аднак, усе вучні так і прадаўжалі займацца ў старых будынках. Да 1976 года працавала і вячэрняя школа.
   У гэты час педагагічную дзейнасць ажыццяўлялі Пянцяк Міхаіл Іванавіч (матэматыка), Сцяцко Кацярына Мікалаеўна (беларуская мова), Бярэйшык Марыя Станіславаўна (руская, нямецкая мова), Адміралава Ніна Паўлаўна (пачтаковыя класы), Філітовіч Васіль Паўлавіч (геаграфія), Філітовіч Алена Гаўрылаўна (руская мова), Бараноўскі Міхаіл Парфіравіч (фізіка, матэматыка), Бараноўская Галіна Аляксандраўна (матэматыка), Дзянішчык Галіна Андрэеўна (руская мова), Гуліс Ганна Сцяпанаўна (піянерская важатая, руская мова), Русак Іванавіч Аляксандравіч (фізічная культура), Жданюк Надзея Антонаўна (хімія, біялогія) і ншыя. Так як вучняў у вёсцы заўсёды было многа, у школе было па два паралельныя класы. У 70-х гадах 20 стагоддзя ўзнікла неабходнасць будаўніцтва новай школы, якая і пачала функцыянаваць у 1975 годзе. Гэта быў новы двухпавярховы панэльны будынак, у якім школа размешчана да нашых дзён.
   На працягу ўсіх гадоў школа насіла назву "Казловіцкая базавая . У 1992 годзе яна памяняла назву і статус і стала называцца Елкаўскай сярэдняй.
З 1967 па 1999 года педагагічны калектыў узначальваў Філітовіч Васіль Паўлавіч, які працаваў у школе з 1960 года настаўнікам геаграфіі, а ў 1966 годзе быў завучам гэтай жа ўстановы. Намеснікамі дырэктара ў гэты час былі Бараноўская Галіна Аляксандраўна, Бараноўскі Міхаіл Парфіравіч, Гуліс Ганна Сцяпанаўна. Разам з імі працавалі Пякарская Валянціна Ульянаўна (нямецкая, руская мова), Ярмолік Галіна Міхайлаўна (хімія, біялогія), Ададурава Валянціна Захараўна. У 80-гадах 20 стагоддзя ў школу прыйшлі Бусько Людміла Сцяпанаўна, Навумчык Таццяна Міхайлаўна, Дзянішчык Людміла Браніславаўна, Літвінчык Святлана Іванаўна, Літвінчык Іван Іванавіч, Лебедзь Анатоль Вацлававіч, Рукіна Таццяна Васільеўна, Латош Алена Іванаўна. У 90-гадах – Навумчык Іна Мікалаеўна, Карней Святлана Пятроўна, Лешчык Алена Пятроўна, Колышкіна Ларыса Валер’еўна, Пракаповіч Алена Аляксандраўна. У 2000-х - Давыдчык Наталля Чаславаўна, Баброўскі Сяргей Мікалаевіч, Шухно Надзея Георгіеўна. Асноўная колькасць настаўнікаў працуе і сёння.

   
   З 1999 года педагагічны калектыў узначальвае дырэктар школы Лебедзь Анатоль Вацлававіч. У апошні час школа часта мяняла сваю назву. Яна была Елкаўскай сярэдняй, Дзяржаўнай установай адукацыі "Елкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа. З 2011 года - Дзяржаўная установа адукацыі "Елкаўская сярэдняя школа”. З 2002 года намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце працуе Літвінчык Святлана Іванаўна. На працягу 10 гадоў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, затым па вучэбнай рабоце была Рукіна Таццяна Васільеўна. Апошнія два гады намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце з’яўляецца Пракаповіч Алена Аляксандраўна.
   У пачатку 2000-х гадоў педагагічны калектыў значна памаладзеў і на 50% складаецца з маладых настаўнікаў, настаўнікаў-стажораў, якія ўносяць у жыццё ўстановы адзнакі новага часу. Многія былыя выпускнікі прадаўжаюць тут сваю педагагічную дзейнасць: Рукіна Таццяна Васільеўна, Карней Святлана Пятроўна, Пракаповіч Алена Аляксандраўна, Колышкіна Ларыса Валер’еўна, Давыдчык Наталля Чаславаўна, Дзянішчык Вікторыя Паўлаўна, Макей Аляксандра Міхайлаўна, Надудзік Вольга Мікалаеўна. Педагагічны калектыў складаецца з 22 настаўнікаў, сярод якіх ёсць педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг, педагог-арганізатар. Сем настаўнікаў (47% ад колькасці настаўнікаў, якія падлягаюць атэстацыі) маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 8 настаўнікаў ( 53%)- першую катэгорыю, 27 настаўнікаў (90 %) - вышэйшую адукацыю. У 2011-2012 навучальным годзе ў школе займаецца 98 вучняў Сынкавіцкага сельскага Савета. У асноўным, вучні з аграгарадка "Елка”, весак Казловічы, Чырвонае Сяло, Дзешкавічы. У сувязі з будаўніцтвам аграгарадка "Елка” ў 2007 годзе, адбыўся і капітальны рамонт і рэканструкцыя самога будынка школы. Яна набыла новы, сучасны выгляд. Сёння тут ёсць камп’ютарны клас, біябліятэка, сталовая, спартыўная і актавая залы, лабаранцкія пры кабінетах хіміі і фізікі, метадычны кабінет кабінет дырэктара, настаўніцкая, майстэрня і кабінет абслуговай працы, кабінет дэфектолага, 9 прадметных кабінетаў.
На працягу апошняга дзясяцігоддзя педагагічны і вучнёўскі калектывы актыўна ўключаюцца ў эксперыментальныя і інавацыйныя праекты, выкарыстоўваюць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, вядуць работу па этнавыхаванні вучняў. На высокім узроўні арганізавана ў школе метадычная работа, якой ахоплена 100% педагогаў.
   Педагогамі школы былі заваяваны неаднаразовыя перамогі ў конкурсах прафесійнага майстэрства (1999 год- І-е месца, конкурс ”Наш класны-самы класны”, Рукіна Т.В; 2000 год-ІІ-е месца, конкурс "Настаўнік года”, Літвінчык С.І.), конкурсах - аглядах прадметных кабінетаў (першыя месцы займалі кабінеты хіміі, біялогіі, беларускай мовы). Два разы запар (2008, 2011гг.) метадычны кабінет школы быў лідэрам (І-е і ІІ-е месцы адпаведна) ў конкурсах-аглядах на лепшы метадычны кабінет раёна. Пераможцам выйшла школа і ў конкурсе на лепшую сістэму арганізацыі метадычнай работы ў раёне, вопыт работы абагулены ў рэспубліцы. Значная роля адводзіцца фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце з вучнямі. Многа гадоў запар школа займае першыя месцы ў круглагадовай спартакіядзе сярод школ раёна ў сваёй падгрупе (настаўнік фізічнай культуры І.І.Літвінчык).
   Штогод на базе школы арганізоўваюцца раённыя, абласныя і рэспубліканскія семінары, у час правядзення якіх установа можа падзяліцца сваімі поспехамі і перамогамі, вопытам работы па многіх накірунках; сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі і іншымі вядомымі людзьмі краіны. Неаднаразова школу наведвалі народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, паэты-зэльвенцы Уладзімір Мазго,Міхась Скобла, Антаніна Хатэнка. Сустракаліся вучні з Эдуардам Акуліным, Леанідам Дранько-Майсюком, Сяргеем Чыгрыном і іншымі. Гэта гаворыць аб тым, што ўстанова адукацыі жыве поўнакроўным жыццём, ідзе ў ногу з часам.
   Сярод выпускнікоў школы ёсць людзі самых розных спецыяльнасцей: юрысты, эканамісты, лінгвісты, медыкі, спецыялісты сельскай гаспадаркі, прадпрымальнікі, работнікі праваахоўных органаў і інш. Установа адукацыі ганарыцца і сваімі выпускнікамі-настаўнікамі, многія з якіх прадаўжаюць педагагічную дзейнасць у іншых установах рэспублікі і ў сталічных школах. Высокі працэнт паступлення выпускнікоў-медалістаў на бюджэтную аснову навучання і працэнт паступлення выпускнікоў у ВНУ ўвогуле (67, 83, 50, 57) у апошнія гады гавораць аб зладжанай і мэтанакіраванай рабоце ўсяго педагагічнага калектыва школы.
Аўтары: Святлана Іванаўна Літвінчык, Іна Мікалаеўна Навумчык
 



Copyright MyCorp © 2024