Форма входа

Поиск

Календарь

«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Четверг, 18.04.2024, 19:52
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Каралінская школа


Будынак школы пабудаваны  ў 1965 годзе. З 1965 па 1968 яна працуе як васьмігодка.

У 1965 годзе школа становіцца  сярэдняй і праз год ажыццяўляе свой першы выпуск.  У 1969 годзе сярэднюю школу  закончыла 14 выпускнікоў.. Першым дырэктарам школы  працаваў Качук Віктар Канстанцінавіч.  Гэту пасаду ён займае да верасня 1974 года. Намеснікам дырэктара па вучэбна- выхаваўчай рабоце  была  Маркевіч  Марыя Мікалаеўна.  Пад іх кіраўніцтвам у педагагічным калектыве падтрымлівалася творчая атмасфера. Разам з вопытнымі настаўнікамі  працуюць і маладыя калегі.  Пануе дух добразычлівасці, узаемапавагі, спалучаецца сталасць і маладосць. У гэты час працуе Лабовіч Георгій  Сцяпанавіч, настаўнік  геаграфіі,  з 1968 года  заслужаны настаўнік БССР.

З 1974 па 1998 год педагагічны  калектыў узначальвае Сарвас Марыя Пятроўна.. Падтрымліваюцца  ўсе лепшыя традыцыі школы. Праводзяцца сустрэчы з удзельнікамі і ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.,  перадавікамі сельскагаспадарчай вытворчасці, спецыялістамі калгасаў "Караліно”і "Новае жыццё”. У школе арганізавана праца вытворчай брыгады, лагера працы і адпачынку.

У 1985 годзе намеснікам дырэктара па вучэбна- выхаваўчай  рабоце становіцца Мікуцік Святлана Мікалаеўна, настаўніца біялогіі і хіміі, якая ў 1990 годзе выбіраецца сакратаром  Каралінскага  сельскага Савета  дэпутатаў.  З 1990 года  па 1993 год на пасадзе намесніка  дырэктара па вучэбна- выхаваўчай рабоце працуе настаўніца рускай мовы і літаратуры. Раманчук Валянціна Пятроўна.. З 1993 года пасаду намесніка дырэктара па вучэбна- выхаваўчай рабоце займае настаўніца беларускай  мовы і літаратуры,  Шэйка Валянціна Іванаўна.

У 1998 годзе школу ўзначаліла Новік  Марыя  Паўлаўна,  настаўніца гісторыі.

Пачынаючы з 1978 года школа мае медалістаў.

1978 год—закончылі школу 22 вучні, 2 узнагароджаны Залатым медалём6 Войтка  Міхаіл  Іванавіч, Таракан Галіна  Ўладзіміраўна.

1979 год—закончылі школу 35 чалавек, 4 узнагароджаны  Залатым  медалём: Дзерачэнік Аляксандр Леанардавіч, Паляшчук Іван Паўлавіч,  Паляшчук Ніна Міхайлаўна,  Паляшчук Тамара Сяргееўна..

1980 год—закончылі школу 21 чалавек, 1 узнагароджаны  Залатым медалём : Чыгір Ірына Аляксандраўна.

1981 год—закончылі школу 19 чалавек. 2 узнагароджаны Залатым медалём: Таракан Лілія Уладзіміраўна,  Чыгір Вольга Аляксандраўна.

1985 год—закончылі школу 10 чалавек, 1 узнагароджаны Залатым медалём: Таракан  Уладзімір Уладзіміравіч.

Яшчэ Залаты медаль атрымалі6 1996 год—Карпук Вольга Мікалаеўна, 1997 год—Крэчка Таццяна  Тадэвушаўна, Хіхол Тамара Міхайлаўна;  200 год—Раманчук Аляксандр Аляксандравіч; 2006 год—Шэйка Алена Ўладзіміраўна; 2010 год – закончыла школу 5 вучняў, 2 узнагароджаны Залатым медалём: Шэйка Анастасія Іванаўна, Шэйка Аляксандра Чэславаўна.17 выпускнікоў нашай школы атрымалі Залаты медаль.

2011 год—школу закончыла 9 вучняў. Зараз у 11 класе навучаецца  7 чалавек.

Ёсць у нашай школе і  вучні, узнагароджаныя Сярэбраным медалём:

1989 год—Масальскі Аляксандр Аляксандравіч

1990 год—Калашук Жанна Пятроўна

1991 год—Масальскі Віктар Аляксандравіч

1992 год—Кузака  Аляксандр Мікалаевіч

1993 год—Карпук Жанна Мікалаеўна,  Масальская Наталля Мікалаеўна

1994 год—Грышкевіч Ірына Мікалаеўна, Жых Інна Фамінічна.

1996 год—Адушка Алена Ўладзіміраўна, Мікуцік  Вікторыя Георгіеўна

1998 год—Левановіч Вольга Мікалаеўна.  Пачынчык Вольга Мікалаеўна

1999 год—Крэчка Святлана Тадэвушаўна, Петрукевіч Наталля Аляксандраўна

2001 год—Крэчка Святлана Лявонцеўна.. 15 вучняў за поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны атрымалі Сярэбраны медаль

У  верасні 2004 годзе закончана будаўніцтва прыбудовы да школы, пабудаваны вялікі прыгожы спартыўны зал., а ў верасні 2005года рэканструяваны стары будынак  школы..  У красавіку 2005 года адкрыты краязнаўчы музей, які складаецца з троэ экспазіцый : "Іх подзвіг бессмяротны”.,  "Людзі Зямлі каралінскай”, "Народная творчасць”.

У 2011/12 навучальным годзе у школе вучыцца 73 вучні. Працэс навучання і выхавання ажыццяўляюць 21 настаўнік. У гэтым навучальным годзе школа поўнасцю ўкамплектавана псіхолага- педагагічнай службай.

Матэрыял прадставіла    Крэчка А.І.,  настаўніца  гісторыі Каралінскай  сярэдняй школы


Copyright MyCorp © 2024