Форма входа

Поиск

Календарь

«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Четверг, 25.04.2024, 01:11
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Народныя вучылішчы


Дзейнасць  народных вучылішчаў у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні  ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст.

Складана сёння вызначыць, калі было адкрыта першае народнае вучылішча на тэрыторыі Ваўкавыскага павета. Але матэрыялы, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна, даюць магчымасць даведацца пра акалічнасці іх узнікнення, дзейнасці, расходах на будаўніцтва некаторых народных вучылішчаў, іншых цікавых фактах з школьнага і грамадскага жыцця другой палавіны ХІХ – пачатку ХХ ст., што з’яўляецца вельмі каштоўным пры вывучэнні гісторыі роднага краю.

Так, напрыклад, ў пісьме "законанастаўніка” Івашкавіцкага народнага вучылішча Ігнація Канчэўскага, адпраўленага ў Гродзенскую Дырэкцыю Народных вучылішчаў 15 студзеня 1867г., паведамляецца аб адкрыцці ім 1 лістапада 1866г. прыватнага вучылішча ў вёсцы Бязводнае, якая знаходзіцца ў наш час на тэрыторыі Зэльвенскага раёна. Свяшчэннік даводзіць да ведама Дырэкцыі, што вучылішча адкрыта па жаданню сялян, якія "устроили вполне потворствующий училищным потребностям дом”[11, д.4., л 52]. Пісьмо змяшчае звесткі аб колькасці вучняў – 24 хлопчыках і 4 дзяўчынках. Настаўнікам Ігнацій Канчэўскі назначыў, да распараджэння Гродзенскай Дырэкцыі народных вучылішчаў, дзяка Івашкавіцкай царквы Мікалая Красніцкага. Пісьмо змяшчае хадайніцтва аб прыняцці Бязводненскага вучылішча ў лік народных вучылішчаў Гродзенскай губерні з назначэннем у яго настаўніка.

Цікавы аналітычны матэрыял змяшчае ведамасць па Бязводненскаму грамадскаму вучылішчу за другую палавіну 1868/ 69 навучальнага года. У гэты час у вучылішчы займалася ўжо 22 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі. Магчыма, 2 вучні не змаглі прадоўжыць адукацыю з-за складаных фінансавых магчымасцей сям’і. Вучні, дзяўчынкі і хлопчыкі, былі рознага ўзросту – ад 8 да 16 гадоў. Вучыў дзяцей Герасім Сцяпанавіч Дробчык, які выхоўваўся ў Ваўкавыскім уезным вучылішчы. Вучэбны год цягнуўся з 10 кастрычніка да 1 мая. Вучэбныя прадметы, якія выкладаліся ў вучылішчы – закон Божы, рускае чытанне, славянскае чытанне, арыфметыка, спевы, пісьмо. Адзнакі вучням у ведамасць настаўнік выстаўляў не лічбавыя, а ”славесныя” – "добра”, дастаткова добра”, "парадачна”, "неглыбока”[12, д.4, л 68-68 об.].

У пачатку ХХ стагоддзя ў Ваўкавыскім павеце колькасць народных вучылішчаў значна павялічылася. Як паведамляюць архіўныя матэрыялы, толькі ў 1915г. на тэрыторыі сучаснага Зэльвенскага раёна было адкрыта 23 новых вучылішчы, у якіх займаліся 1023 вучні [13, д.268, л.5,6.]. З іх Крамяніцкае, Міжэрыцкае і Славаціцкае вучылішчы былі двухкласныя. Міжэрыцкае і Крамяніцкае вучылішчы былі самымі вялікімі – у іх займалася адпаведна 93 і 91 вучань. Кожнае вучылішча мела  "свецкіх” настаўнікаў і "законанастаўнікаў”. Большасць настаўнікаў, якія выкладалі закон Божы, былі праваслаўнымі свяшчэннікамі, і толькі ў 5 народных вучылішчах разам з праваслаўнымі святарамі былі каталіцкія. Ведамасць змяшчае  інфармацыю аб заработнай плаце настаўнікаў. ”Свецкія” атрымоўвалі 360 – 420 рублёў у год, праваслаўныя – 6о, каталіцкія – 25.

Некаторыя вучылішчы ўтрымліваліся за кошт дзяржаўных асігнаванняў, па 700 рублёў у год. Гэта такія вучылішчы, як Пасуціцкае, Аўдзевіцкае, Крываконненскае і іншыя. Акрамя жалавання настаўнікам, дзяржаўныя сродкі ішлі на аплату памяшкання, наём прыслугі, ацяпленне, падтрыманне чысціні, асвятленне, вучэбна – выхаваўчую частку, канцылярскія рэчы, пакупку сшыткаў, чарніла [14, д.140, л56]. Пасуціцкае народнае вучылішча мела зямельны ўчастак памерам у 1дзесяціну 1600 квадратных сажняў, на якім 77 вучняў у 1912г. займаліся агародніцтвам, садаводствам, пчалаводствам, паляводствам [15, д.20, л10].

У в.Крамяніца Ваўкавыскага павета з 10 кастрычніка 1904г. пачало працаваць народнае вучылішча не ў наёмным памяшканні, а ў асобна пабудаваным, з прыцягненнем дзяржаўных  і грамадскіх сродкаў, а таксама грамадскіх сіл. На пабудову памяшкання, лесаматэрыялы і дастаўку было зрасходавана, па каштарысу, 2 754 руб. Павятовыя чыноўнікі  настойвалі, каб абавязкова пры ажыццяўленні будаўнічых работ удзельнічалі жыхары вёскі. Пабудаванае памяшканне можна было далічыць да добраўпарадкаваных – 4 печкі, шкляныя вокны, шафы, 12 пяцімесных класных лавак, асобны ад будынка школы хлеў. Вокны, дзверы будынка пафарбаваны. Тэрыторыя вучылішча абнесена плотам [16, д.53, л.1, 13].

Падводзячы вынікі разгледзенаму пытанню, можна вылучыць станоўчыя і адмоўныя бакі развіцця народных вучылішчаў Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні ва ўказаны перыяд. Станоўчымі фактарамі можна лічыць павелічэнне колькасці народных вучылішчаў у пачатку ХХ ст.; існаванне ў вёсках з вялікай па тых мерках колькасцю насельніцтва двух вучылішчаў            ( такая сітуацыя назіралася ў в. Крываконна Зэльвенскай воласці); дапамогай дзяржавы  ў дзейнасці вучылішчаў.

Але не меншымі былі і адмоўныя моманты ў рабоце вышэйуказаных устаноў адукацыі. Па – першае, гэта вельмі сціплы пералік вучэбных прадметаў, якія выкладаліся ў народных вучылішчах. Па – другое, кароткі вучэбну год ( 2-е Крываконненскае вучылішча ў 1912/13 вучэбным годзе вучылася з 28 верасня да 23 сакавіка). І, бадай, самае галоўнае. Згодна справаздачы за 1913г. па 2- му Крываконненскаму вучылішчу, у гэтай вёсцы ў той час пражывала 715 чалавек. Граматных сярод іх налічвалася толькі 90, а гэта 12,5% ад агульнай колькасці жыхароў такой вялікай вёскі [17, д.57, л 1]. Выснова толькі адна – нізкі адукацыйны ўзровень беларускага грамадства, абыякавасць да гэтай важнейшай праблемы з боку царскіх улад і мясцовага кіравання.  


Из работы учащихся Князевской гимназии Скуба Максима и Савко Анны, руководитель Кузьмин Александр Владимирович


Copyright MyCorp © 2024