Форма входа

Поиск

Календарь

«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Пятница, 19.04.2024, 05:25
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Сярэдняя школа №3


 
   
   
  1 верасня 1991 года цёплай сонечнай раніцай упершыню да будынка нашай  школы спяшаліся па-святочнаму апранутыя вучні, іх бацькі, настаўнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый г.п.Зэльва. Урачыстую лінейку, прысвечаную адкрыццю і пачатку новага навучальнага года адкрыла дырэктар школы Коўш Алена Вацлаваўна. Яна падзякавала будаўнікам МПМК-148, падрадным арганізацыям за вялікую працу, укладзеную ў будаўніцтва школы, жыхарам Зэльвы за дапамогу ў падрыхтоўцы класаў да навучальнага года.
  Сімвалічны ключ ад школы ўручыў дырэктару галоўны інжынер МПМК-148 Марчук Мікалай Паўлавіч. Ён пажадаў педагогам творчай і плённай працы, а вучням глыбокіх і трывалых ведаў.
  Вучань 11 класа Ігар Семяняка і першакласніца Маша  Цярэшка далі першы званок.
  Права перарэзаць сімвалічную стужку прадаставілі дырэктару школы Коўш А.В., старшыні раённага Савета народных дэпутатаў Дзянішчыку М.П., прарабу МПМК-148 Лазоўскаму В.В., вучню 1-га класа Раманчуку Анатолю, прадстаўніку ад бацькоў Юшчык К.У.
  Рашэннем райвыканкама шэфамі школы прызначаны: 
·        МПМК-148 (начальнік Кулак Вячаслаў Канстанцінавіч),
·        райсельэнерга (начальнік Суша Уладзімір Міканоравіч),
·        райаграпрамтэхніка (дырэктар Агей Уладзімір Іванавіч),
·        райаграпрамснаб (дырэктар Бязносік Мікалай Іосіфавіч),
·        райбыткамбінат (дырэктар Зянько Аляксандр Іванавіч),
·        калгас імя Леніна (старшыня Прэдка Аляксандр Пятровіч).
  У 1991 – 1992 навучальным годзе ў школе налічвалася 504 вучні, 40 настаўнікаў, 14 тэхнічных работнікаў, 24 класы-камплекты. Першы год жыцця школы быў напоўнены напружанай працай па стварэнню навучальных кабінетаў, падрыхтоўцы рабочых месц настаўнікаў і вучняў. Многія пытанні вырашаліся складана, адбіваліся цяжкасці сацыялна-эканамічнага жыцця Рэспублікі Беларусь. 
  Да канца навучальнага года былі створаны добра абсталяваныя кабінеты пачатковых класаў, беларускай мовы, матэматыкі, замежнай мовы і інш. Усё гэта ўдалося зрабіць дзякуючы намаганням і творчасці настаўнікаў і адміністрацыі школы:
Коўш Алене Вацлаваўне – дырэктару школы
Сідорка Ліліі Барысаўне – намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Бязносік Тамары Казіміраўне- намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Лярсон Любоў Кузьмінічне –намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце
Генюш Ірыне Уладзіміраўне- настаўніку беларускай мовы і літаратуры
Манько Уладзіміру Паўлавічу – настаўніку беларускай мовы і літаратуры
Іоська Алене Анатольеўне - настаўніку беларускай мовы і літаратуры
Пачабыт Святлане Сргееўне – настаўніку рускай мовы і літаратуры
Шчыглінскай (Лабецкай) Іне Тадэвушаўне - настаўніку рускай мовы і літаратуры
Чаркалавай Праскоўі Іванаўне - настаўніку рускай мовы і літаратуры
Качук Ліліі Алексееўне– настаўніку матэматыкі
Маўчун Ганне Мікалаеўне - настаўніку уматэматыкі
Солыкавай Надзеі Іванаўне - настаўніку матэматыкі
Кісламу Аляксандру Васільевічу - настаўніку матэматыкі
Новіку Уладзіміру Іванавічу - настаўніку фізікі
Шматко Святлане Георгіеўне – настаўнікуінфарматыкі
Дубовай Марыі Іванаўне – настаўніку  біялогіі
Кулак Ліліі Міхайлаўне – настаўніку гісторыі
Гінэль Веры Іванаўне – настаўніку гісторыі
Бруй Таццяне Сцяпанаўне– настаўніку геаграфіі
Захарчанка Таццяне Васільеўне – настаўніку замежнай мовы
Трацяк Марыі Ксавер’еўне - настаўніку замежнай мовы
Лявоніку Канстанціну Альбінавічу – настаўніку фізічнай культуры
Карозу Анатолію Аркадзьевічу - настаўніку фізічнай культуры
Калюта Алене Іванаўне – настаўніку працоўнага навучання
Астапку Міраславу Станіслававічу - настаўніку працоўнага навучання
Сурнову Уладзіміру Андрэевічу – настаўніку ПВП
Кішнеўскай Святлане Дзмітрыеўне – настаўніку музыкі  і спеваў
Скіба Але Іванаўне – настаўніку пачатковых класаў
Хлапонінай Ірыне Раманаўне - настаўнікупачатковых класаў
Макей (Хвядук) Яніне Станіславаўне - настаўніку пачатковых класаў
Ярмолік Марыі Станіславаўне - настаўніку пачатковых класаў
Сурага Ірыне Барысаўне - настаўніку пачатковых класаў
Якімовіч Таццяне Анатольеўне - настаўніку пачатковых класаў
Міхайлавай Іне Генадзьеўне - настаўніку пачатковых класаў
Нагула (Куркінай) Жане Генадзьеўне - настаўнік упачатковых класаў
Паранюк Раісе Іванаўне - настаўніку пачатковых класаў
Рында Марыі Кліменцьеўне - настаўніку пачатковых класаў
Сліж (Васілеўскай) Жане Мікалаеўне - настаўніку пачатковых класаў
Агей Алене Уладзіміраўне – старшай важатай.
  Цікава ў першы год прайшлі  тыдні гісторыі, матэматыкі, фізікі, роднай мовы, біялогіі, хіміі.
  Школа ўдзельнічала ў раённых агдядах і алімпіядах; працавалі гурткі: танцавальны, фальклорны, матэматычны, беларускай мовы і літаратуры і інш.
У 1991 – 1992 навучальным годзе школу закончылі 39 вучняў. Вучаніца 11 класа Новік Вольга Мікалаеўна закончыла школу з залатым медалём, Сачок Людміла Валянцінаўна, Шаўчэнка Андрэй Юр’евіч, Павядайка Андрэй Уладзіміравіч – з сярэбраным медалём.
  У практыку работы ўстановы укаранялася 2 інавацыйныя праекты абласнога ўзроўню: "Укараненне мадэлі мульціпрофільнага навучання ў старэйшых класах”, "Камп’ютэрныя тэхналогіі арганізацыі навучальнага працэсу і ўпраўленчай дзейнасці”. 87,57% вучняў 1 – 11 класаў былі ахоплены рознымі формамаі дыферэнцыраванага навучання, вывучэнне прадметаў на павышаным і паглыбленым узроўнях, профільнае навучанне, гімназічныя класы, ліцэйскія класы, класы з ўхіламі ( кірункамі).
  У школе працавалі  класы па  праграме з харэаграфічным ухілам (абсталяваны кабінет для заняткаў). На працягу  5 гадоў (з 2002 па 2007) працаваў дзіцячы танцавальны калектыў "Гарошынкі” пад кіраўніцтвам харэографа Вежнавец Ірыны Сямёнаўны і акампаніятара Чвірко Вольгі Вікенцьеўны. 
  У 2011 годзе установе адукацыі споўнілася 20 гадоў. За гэты перыяд школу закончылі 872 вучні. Сярод іх 42 выпускнікі з залатым медалём, 42 з сярэбраным і 53 вучні базавай школы атрымалі пасведчанне з адзнакай.

Copyright MyCorp © 2024