Будынак дзіцячага
сада-яслі №2 г.п.Зэльва прыняты 31.12.88 года. Да 17 сакавіка 1989 года
намаганнямі калектыва праводзілася работа па абсталяванню, афармленню групавых
пакояў, а таксама аздабленне прылягаючай тэрыторыі да дашкольнай установы.
Дзіцячы
сад-яслі №2 быў разлічаны на 220 выхаванцаў (12 узроставых груп).
17 сакавіка
1989 году сад-яслі прыняў першых наведвальнікаў: 13 выхаванцаў ясельнага
ўзросту, 30 дзяцей дашкольнага ўзросту.
Педагагічным
калектывам праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы да новага навучальнага
года: складзены канспекты заняткаў, зроблены абразцы наглядных дапаможнікаў па
выяўленчай дзейнасці, дэманстрацыйны матэрыял і інш.. У групах аформлены гульнявыя
дзіцячыя куткі.
Угэтым жа
годзе ў дзіцячым садзе-яслі №2 адкрыта лагапедычная група, дзе першым
настаўнікам-лагапедам працавала Гелета Вера Віктараўна.
Першая
загадчыца – Жук Ніна Канстанцінаўна ўзначальвала работу дашкольнай установы з
яе адкрыцця (1988 год) па 1995год.
З 1995 года
па сённяшні час загадчыкам дашкольнай установы з’яўляецца Міляшкевіч Людміла
Іосіфаўна.
Дашкольную
ўстанову наведвалі выхаванцы з г.п.Зэльвы а таксама 30 выхаванцаў з в.Караліно.
Самы высокі
паказчык наведванняў дзецьмі дашкольнай установы быў у 1989 годзе (235
выхаванцаў). На жаль з кожным годам дадзены паказчык зніжаўся: 1990 год – 222
выхаванцы; 1991год – 218 выхаванцаў;
1992 год – 200 выхаванцаў;1993 год – 200 выхаванцаў; 2002 год – 165 выхаванцаў.
У сувязі з
паніжэннем дэмаграфічнай сітуацыі ў паселку у дзіцячым садзе-яслі №2 у 2002
годзе былі закрыты 2 групы, а у 2005 яшчэ адна група.
На
01.01.2010 года дашкольны цэнтр наведвае 126 выхаванцаў. Дзейнічае 9 узроставых
груп.
З верасня
2006 года дашкольная установа стала працаваць з паглыбленым мастацка-эстэтычным
накірункам. У сувязі з гэтым мэтазгодным стала абсталяванне на месцы вызваленых
дадатковых памяшканняў (кабінеты спецыялістаў настаўнікаў-дэфектолагаў і
педагога-псіхолага, спартыўнай залы,
студыі выяўленчага мастацтва і тэатральнай студыі).
З 01.01.2006
года дашкольная установа набыла новы статус Дзяржаўная установа адукацыі
"Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці яслі-сад №2.
З 23.12.2009
года дашкольная ўстанова змяніла назву Дзяржаўная установа адукацыі "Дашкольны
цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва”.
Здароўе
дзяцей – адна з важнейшых задач дашкольнай адукацыі. Таму ў дашкольным цэнтры
фізічнае развіццё і ўмацаванне здароўя выхаванцаў стаіць у першарадных задачах.
З мэтай прафілактыкі прастудных захворванняў з 01 верасня 2005 года адкрыта
санаторная група для частахварэючых дзяцей. З дзецьмі арганізованы
здароўезбрагаючыя заняткі выхавацелямі, медыцынскай сястрой па ляэбнай
фізкультуры, педагогамі-спецыялістамі і медыцынскім персаналам.
Творчае
развіццё выхаванцаў – прыярытэтны накірунак у рабоце дашкольнага цэнтра
развіцця дзіцяці. З года у год пашыраецца сетка дадатковых адукацыйных паслуг
для выхаванцаў па розных накірунках развіцця;
Год
|
Агульная
кулькасць гурткоў
|
Колькасць адукацыйных
гурткоў
|
Колькасць
аздараўленчых гурткоў
|
2006 год
|
6
|
4
|
2
|
2007 год
|
7
|
5
|
2
|
2008 год
|
9
|
6
|
3
|
2009 год
|
10
|
6
|
4
|
2010 год
|
11
|
7
|
4
|
2011 год
|
11
|
7
|
4
|
На
01.09.2011 года педагагічны калектыў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1
г.п.Зэльва” складаецца з 23 педагогаў. Аналіз кадравага забеспячэння выглядае
наступным чынам
Педагагічная
спецыяльнасць
|
Усяго
|
Адукацыя
|
вышэйшая
|
Сярэдняя
спецыяльная
|
Студэнты-завочнікі
|
У тым ліку
педагагічная
|
Загадчык
|
1
|
1
|
-
|
-
|
-
|
Намеснік загадчыка па асноўной дзейнасці
|
1
|
1
|
-
|
-
|
-
|
Выхавацелі
|
16
|
5 (37,5%)
|
11(62,5%)
|
3 (18.7%)
|
3 (18,7%)
|
Музычны кіраўнік
|
1
|
-
|
1
|
-
|
-
|
Кіраўнік па фізічнаму выхаванню
|
1
|
-
|
1
|
-
|
-
|
Настаўнік-дэфектолаг
|
2
|
2
|
-
|
-
|
-
|
Педагог-псіхолаг
|
1
|
1
|
-
|
-
|
-
|
Усяго
|
23
100%
|
10
43,5%
|
12
52,2%
|
3
13,0%
|
3
13,0 %
|
Вынікам
мэтанакіраванай работы педагагічнага калектыва па разіццю дзяцей дашкольнага ўзросту
з’яўляецца тое, што педагагічны
калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам, прызёрам і пераможцай у конурсах
Зэльвенскага раённага аддзела адукацыі, конкурсах абласнога і рэспубліканаскага
значэння.