Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Суббота, 28.12.2024, 08:07
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Князеўская гімназія


Вечна жывая крыніца
(гісторыя станаўлення і развіцця школы)
                                                 Хто хоць раз наш край наведаў,
                                                 Той заўсёды адзначае:
                                                 Школьны дом – краіна ведаў-
                                                 З радасцю гасцей прымае.
                                                                                          Валянцін Семяняка                                               
            Ёсць шмат прыгожых вёсак, што акружаюць наш райцэнтр. Князева – месца асаблівае. Тут ціха, спакойна і ёсць усё, што патрэбна для нармальнага жыцця: добрыя транспартныя зносіны з горадам, цэнтральнае водазабеспячэнне, няма праблем з тэлефоннай сувяззю і вырашана пытанне з газам. Цяпер – гэта аграгарадок. Ён уяўляе сабой адзіны масіў жылой забудовы з насельніцтвам  амаль 500 чалавек. Нягледзячы на тое, што размешчаны ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад раённых даброт, мае сваю развітую сацыяльную інфаструктуру. А гэта значыць, што тут усім дзеткам хапае месца ва ўстанове адукацыі, ёсць уласныя ўрачэбныя амбулаторыя, гандлёвы цэнтр, Дом культуры. Словам, як і прадугледжана дзяржаўнай праграмай адраджэння вёскі. Не пазбаўлены жыхары вёскі і доступу да сучасных тэхналогій. Дамашні  Інтэрнэт у Князеве – зусім не рэдкасць. Для тых жа, хто пакуль не абзавёўся камп’ютарам, прапануе свае паслугі пункт калектыўнага доступу ў "сусветную павуціну”, які размешчаны ў аддзяленні сувязі. У Князеве ёсць усё для таго, каб людзі заставаліся, не шукалі шчасця ў райцэнтры або ў сталіцы, таму што наша вёска – горад у мініяцюры, але з усімі прыгажосцямі сельскага жыцця.
          Асаблівае захапленне выклікае гімназія – яе наведваюць 154 вучні. У гэтым годзе сцены нашай установы пакінулі   27  выпускнікоў.
Імкліва бяжыць час, але нельга выкрасліць з памяці школьныя гады. Тыя гады, якія,напэўна, для кожнага з нас цяпер здаюцца самымі шчаслівымі ў жыцці. Колькі радасных імгненняў прыносілі нам цікавыя ўрокі, школьныя вечары, спартыўныя мерапрыемствы, удзел у грамадскім жыцці школы. Дарагімі і паважанымі застаюцца настаўнікі.
         


          Свой адлік наша ўстанова адукацыі са студзеня 1981года. У школу прыйшлі вучні з былых Падбалоцкай і Самаравіцкай васьмігадовых школ. Калектыў у той час узначальваў Мечыслаў Іванавіч Касабуцкі. 
          Да гэтага навучальнага года  ў школе працавалі ветэраны педагагічнай нівы Марыя Іванаўна Каленка, Ларыса Васільеўна Сучко, Таісія Альбінаўна Чарнецкая.
           І сёння рады сустрэчы вучні з самай старэйшай настаўніцай нашай гімназіі Валянцінай Георгіеўнай Ленец, якая, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, кожны дзень з ласкавай усмешкай заходзіць у светлыя і ўтульныя класныя пакоі, каб дарыць сваім дапытлівм вучням радасць пазнання. 
          Пайшоўшы на заслужаны адпачынак, Леакадзія Альбінаўна Казлоўская, былая настаўніца рускай мовы і літаратуры, не страціла сувязь з гімназіяй, у якой адпрацавала не адзін дзясятак гадоў, а працаўладкавалася дзённым вартаўніком, каб кожны дзень бачыць твары даўно ўжо стаўшых сваімі князеўскіх дзяцей.
         У верасні 1981 года з Крамяніцкай СШ у Князеўскую была пераведзена Луцыя Феліксаўна Дычка, настаўніца нямецкай мовы, якая працуе і зараз. Шмат вучняў закончылі  ДУА "Князеўская гімназія” з дня яе адкрыцця. Першы выпуск быў у чэрвені 1981года. У выпускным класе вучылася тады  таксама 27 чалавек. Першы залаты медаль у школе атрымала Валянціна  Браніславаўна Мулярчык, якая зараз працуе настаўніцай у г.Орша. Наша ўстанова адукацыі ў 1985 годзе мела назву "Князеўская агульнаадукацыйная працоўная палітэхнічная сярэдняя школа”.
         Педагагічны калектыў і вучні школы пад кіраўніцтвам дырэктара школы Касабуцкага Мечыслава Іванавіча і біёлага Шалястовіч Чаславы Міхайлаўны  адразу пасля адкрыцця школы  паставілі мэту ператварыць прышкольную тэрыторыю і вучэбна-доследны ўчастак у адзіны добраўпарадкаваны комплекс, які прыцягваў бы ўвагу прахожых і праезджых сваёй прыгажосцю. У вырашэнні гэтага пытання перавага была аддадзена кветкава-дэкаратыўным раслінам.
         Для каардынацыі работы па азеляненню і развіццю кветкаводства ў школе быў створаны каардыныцыйны савет.
         Азеляненне ў нейкай ступені – мастацкі твор. Гэта і стала дэвізам у рабоце педагогаў і вучняў пры азеляненні тэрыторыі і закладцы школьнага дэндрарыя. Пры падборы дрэў і кустарнікаў імкнуліся выкарыстоўваць шырокі відавы склад раслін. За аснову бралі расліны мясцовай флоры. Па магчымасці папаўнялі свой дэндрарый рэдкімі і нават экзатычнымі відамі. Усяго ў дэндрарыі налічвалася звыш 60 відаў дрэў і кустарнікаў.
         На прышкольнай тэрыторыі былі закладзены газоны і кветнікі розных відаў: клумбы, рабаткі, міксбардзюры. Асартымент кветкава-дэкаратыўных раслін падабіраўся так, каб на працягу ўсяго вясенне-летне-восеньскага перыяду цвіценне раслін было бесперарыўным. Яшчэ не паспее сысці снег, а ўжо зацвіталі крокусы, прымулы, затым ім на змену прыходзілі піёны, флоксы, сальвіі, ружы, астры, петуніі і інш. Міксбардзюры на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду заставаліся квітнеючымі.  Багацтва суквеццяў і насычаная афарбоўка радавалі вочы. Для абагачэння архітэктурна-мастацкага рашэння ў кампазіцыю ўключаліся кустарнікі, якія прыгожа цвілі: фарзіцыя, гартэнзія, клемацісы. Штогод школьныя кветнікі папаўняліся мнагалетнімі кустарнікамі, такімі як ружы чайныя, клемацісы розных відаў. Школьны разарый налічваў 67 кустарнікаў чайна-гібрыдных і 60 кустарнікаў пляцістых.
         З году ў год пад кіраўніцтвам біёлага школы Шалястовіч Чаславы Міхайлаўны ўводзіліся новыя элементы ў афармленні прышкольнай тэрыторыі. На фоне зялёнага газона была створана кампазіцыя, у склад якой уваходзілі дрэвы з "плакучай” кронай, штучны вадаём з фантанам. Кампазіцыю дапаўняў фрагмент горнага ландшафту з сукулентамі.
         У 90-х гадах ХХ ст. вялася работа па стварэнні ракарыю: падабраны камяні-валуны, пліты, загатоўлены сукуленты.
         Вялікая ўвага юннатамі школы надавалася вырошчванню расады кветкавых раслін. Штогод у школьнай цяпліцы і парніках вырошчвалі больш за 10 тысяч аднагадовых і 2-3 тысячы штук шматгадовых кветкавых раслін. Вырашчаная расада выкарыстоўвалася для азелянення прышкольнай тэрыторыі і тэрыторыі мікрараёна.
         Сістэматычна вёўся догляд клумбы ля помніка воінам, загінуўшым пры вызваленні Князева ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
         На вучэбна-доследным участку школы калекцыя кветкава-дэкаратыўных раслін была багатая і разнастайная. З некаторымі з іх юннаты школы праводзілі доследніцкую работу па заданнях вучоных па наступнай тэматыцы:
"Сортавыпрабаванне аднагадовых кветкавых раслін”, "Уплыў соку алоа на ўзыходжасць насення, рост, развіццё і дэкаратыўнасць астры аднагадовай”,
"Уплыў плошчы жыўлення на рост і дэкаратыўнасць аднагадовых”.
         Разам з вышэйназванымі тэмамі юныя кветкаводы вывучалі спосабы прадаўжэння жыцця зрэзаных кветак у розных растворах. Вынікі сваіх доследаў яны перадавалі для ўкаранення кветкаводам-любіцелям, мясцоваму зелянгасу.
         З ліку вучняў 7-8 класаў у школе былі створаны атрады па азеляненні, якія штогадова праводзілі работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. У 1986 годзе добраўпарадкавалі тэрыторыю старога Князеўскага парка, залажылі новыя алеі, высадзілі дэкаратыўныя кустарнікі. Вучні школы прымалі ўдзел у закладцы парка ў зоне Зэльвенскага вадасховішча, у 1987 выканалі азеляненне пабудаванага калгасам "Прагрэс” свінагадоўчага комплекса.
         Школьны ўрок, экскурсія, пазаўрочная работа, пазакласныя заняткі (у гуртках, школьных клубах, масавых мерапрыемствах) – вось формы работы, на якіх педагогі школы імкнуліся разгарнуць экалагічнае выхаванне школьнікаў. Вучні навучаліся найбольш складаным відам дзейнасці, уменню весці прапаганду экалагічных ідэй. Найбольш здольныя і падрыхтаваныя выступалі ў ролі лектараў, экскурсаводаў.
         Надавалася асобая ўвага мерапрыемствам, якія патрабуюць доўгатэрміновай і ўдумлівай падрыхтоўкі: канферэнцыям, вечарам, прэс-канферэнцыям. Да такіх мерапрыемстваў рыхтаваліся газеты і бюлетэні, выставы.
         Вучнёўская вытворчая брыгада з’яўлялася не толькі базай працоўнага і прафесійнага  навучання, але і важнейшай формай маральнай падрыхтоўкі вучняў да працы ў сельскай гаспадарцы.
         Частку запрацаваных грошай вучні з задавальненнем выкарыстоўвалі ў рабоце па добраўпарадкаванні тэрыторыі школы.
Азеляненне – гэта клопат аб знешнім выглядзе свайго калектыўнага жылля – населенага пункта, аб здароўі людзей.
         Настаўнікі і выхавальнікі Князеўскай сярэдняй школы добра разумелі, што калі за азеляненне бяруцца дзеці, яно набывае зусім іншы, а менавіта прыродаахоўны выхаваўчы характар.  У 1988 годзе за вялікую і плённую працу па азеляненні і добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі Князеўская сярэдняя школа была ўдастоена гонару ўдзелу ў Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў г.Масква, дзе была адзначана Дыпломам ІІ ступені. Прадстаўніком школы на ВДНГ была вызначана Шалястовіч Часлава Міхайлаўна, якая ў далейшым стала Выдатнікам адукацыі БССР.
       Гэта быў час, калі дырэктарам школы працаваў Валянцін Міхайлавіч Семяняка  (1987-1997гг.), які цяпер з’яўляецца намеснікам старшыні  Зэльвенскага райвыканкама. Менавіта пад яго кіраўніцтвам школа пачала працаваць па індывідуальнаму вучэбнаму плану агульнаарыентаванай школы з беларускай мовай навучання.
       Пачынаючы з 1997 года школьны калектыў узначальваў Іосіф Вацлававіч Каленка, які да гэтага працаваў намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў Крамяніцкай сярэдняй школе. З 2005 года да 2007 года дырэктарам  была Белец Вольга Пятроўна, якая напачатку сваёй творчай дзейнасці тут жа працавала педагогам-псіхолагам, настаўніцай фізікі і інфарматыкі, затым намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. У 2007 годзе на пасаду дырэктара гімназіі была абрана Валянціна Аляксандраўна Семяняка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.
      На працягу некалькіх гадоў у школе выспявала ідэя стварэння гісторыка-краязнаўчага музея. Настаўнікі, вучні, бацькі збіралі старадаўнія вырабы і рэчы. Цяпер у музеі з трох залаў знаходзіцца звыш 600 экспанатаў¸ працуюць 4 пастаянныя экспазіцыі. Музей, які пачаў працаваць у сакавіку 1999 года, наведала ўжо звыш  3 тысяч чалавек. Па трох залах музея  распрацаваны шэраг аглядных, вучэбных і тэматычных экскурсій. Экскурсаводамі працуюць вучні старэйшых класаў. Гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі - гэта  аснова вучэбна-выхаваўчай работы, якая садзейнічае патрыятычнаму выхаванню вучняў. Зараз рыхтуем неабходныя дакументы, збіраем матэрыялы па наданню нашаму музею статуса Народнага. Сёння мы выходзім на новы ўзровнь арганізацыі краязнаўчай дзейнасці з дапамогай Інтэрнэт - рэсурсаў, які будзе садзейнічаць актыўным зносінам, наладжванню кантактаў і пошуку ў рамках раёна, вобласці, рэспублікі.
        У гімназіі цяпер працуе  33 настаўнікі, многія з іх неаднаразова ўзнагароджваліся граматамі абласнога ўпраўлення і аддзела адукацыі райвыканкама, 3 настаўнікі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі.
Кожны год амаль 50 % вучняў паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, дабіваюцца поспехаў у прадметных алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах.
       Выпускнікі Князеўскай гімназіі працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі. У педкалектыве гімназіі -  дзевяць яе выпускнікоў. Гэта Наталля Іосіфаўна Азерская, Віктар Раманавіч Грышкевіч, Святлана Іосіфаўна Кузьміч, Людміла Аляксандраўна Лудзіч, Людміла Іосіфаўна Кузьміч, Антаніна Аляксандраўна Скуба, Наталля Антонаўна Кашчыц, Марыя Баляславаўна Кавалевіч,Таццяна Іванаўна Сілюк.
       Педагогі гімназіі прымаюць актыўны ўдзел у інавацыйнай рабоце. З 2000 года ў рамках рэспубліканскага эксперымента, а з 2003 года ў рамках абласнога інавацыйнага праекта "Асноўныя заканамернасці пабудовы  і  функцыянавання цэласнай рэгіянальнай сістэмы адукацыі сельскага раёна” педагагічны калектыў Князеўскай школы працаваў над рэалізацыяй адукацыйнай мадэлі "Сельская гімназія”. Вынікам мэтанакіраванай і эфектыўнай работы па рэалізацыі інавацыі стала адкрыццё ва ўстанове гімназічных класаў, а з 1 верасня 2006 года Князеўскай школе рашэннем райвыканкама прысвоены статус "Князеўская гімназія”.
Князеўская гімназія, як установа новага тыпу сучаснага аграгарадка, мае добрае матэрыяльна-тэхнічнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне для паспяховай рэалізацыі якасці навучання і выхавання.
      У распараджэнні педагогаў і вучняў добра абсталяваныя прадметныя кабінеты і класныя пакоі, кабінет інфармацыйных тэхналогій, музей, актавая зала, спартыўная зала, стадыён, метадычны кабінет, вучэбныя майстэрні, сталовая, вучэбна-доследны ўчастак, бібліятэка. 
Ва ўстанове функцыянуюць 4  гімназічныя класы, прыём вучняў у якія ажыццяўляецца на конкурснай аснове. У індывідуальным вучэбным плане ўстановы, па   якім    працуюць   гімназічныя    класы, знаходзяць сваё адлюстраванне адукацыйныя запыты вучняў і іх бацькоў. Прымаюцца меры па метадычнай падтрымцы адукацыйна-выхаваўчага працэсу і арганізацыі маніторынгу якасці    гімназічнай    адукацыі.   Прымя-няюцца  інавацыйныя  падыходы  да  арганізацыі дыферэнцыраванага   навучання. Педагагічны  калектыў  ажыццяўляе арганізацыйна-практычную дзейнасць па інтэлектуальнаму і гарманічнаму развіццю вучняў. На працягу апошніх гадоў назіраецца павышэнне працэнту ахопу вучняў рознымі формамі знешняй дыферэнцыяцыі: 2004 год – 37% вучняў, 2005 год – 39%, 2006 год – 53%, 2007 год – 80,8%. З 2007 года педагогі ўстановы пачалі работу па рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта "Укараненне праграмы падрыхтоўкі вучняў да профільнага навучання і арганізацыя профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах сельскага соцыума”. У 2010 навучальным годзе наша гімназія была ўключана ў рэспубліканскі  інавацыйны праект "Укараненне мадэлі ўстойлівага развіцця ў сістэму работы педагагічнага калектыву для павышэння якасці адукацыі і выхавання вучняў”, удзельнічае ў эксперыментальным праекце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Апрабацыя мадэлі рэспубліканскай алімпіяды, якая дазваляе вучням удзельнічаць у  алімпіядах па некалькіх вучэбных прадметах”.
       Ва ўстанове арганізавана дзейнасць факультатываў, гурткоў, спартыўных секцый, класы баяна і фартэпіяна дзіцячай школы мастацтваў. Асноўны змест выхаваўчай работы накіраваны на выхаванне лідарскіх якасцей, грамадзянска-патрыятычнае, маральнае, ідэалагічнае выхаванне, на фарміраванне здаровага ладу жыцця. На працягу апошніх гадоў гімназія працавала над рэалізацыяй мадэлі выхаваўчай сістэмы "Школа самаразвіцця асобы”. Рэалізуецца маніторынг якасці выхавання, у тым ліку дыягностыка ўзроўню выхаванасці вучняў, вынікі якой выкарыстоўваюцца ў вызначэнні выхаваўчых задач гімназіі на перспектыву. У гімназіі дзейнічаюць дзіцяча-юнацкія арганізацыі і аб’яднанні, якімі ахоплена 90% вучняў: ГА "БРСМ” – 90%, ГА "БРПА” – 100% вучняў,  "Акцябраты” – 100%.
Праводзіцца пэўная работа па турысцка краязнаўчаму накірунку.
У гісторыка-краязнаўчым музеі аформлены наступныя экспазіцыі:
-   быт і прадметы быту беларускага
 селяніна ў XIX ст.;
-   сялянская хатка XIX ст.;
-   гісторыя школы ў асобах, справах, датах; гісторыя мясцовай гаспадаркі.
      Для вучняў штогод арганізуюцца экскурсіі па памятных мясцінах Беларусі і Зэльвеншчыны. Гімназія прыняла актыўны ўдзел у IV этапе Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыі "Наш край”, стала пераможцай  раённага конкурсу "Мая сям’я ў асобах і падзеях”, з’яўляемся актыўнымі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
     З кожным годам усё выразней вырысоўваецца місія Князеўскай гімназіі –  станаўленне Чалавека як першакаштоўнасці свету, здольнага вызначаць сапраўдныя жыццёвыя арыенціры і самарэалізаваць сябе ў грамадстве.
Алена КЕЎЛЮК, намеснік дырэктара гімназіі па выхаваўчай рабоце

Copyright MyCorp © 2024