1 верасня 1991 года цёплай
сонечнай раніцай упершыню да будынка нашай
школы спяшаліся па-святочнаму апранутыя вучні, іх бацькі, настаўнікі,
прадстаўнікі грамадскіх арганізацый г.п.Зэльва. Урачыстую лінейку, прысвечаную
адкрыццю і пачатку новага навучальнага года адкрыла дырэктар школы Коўш Алена
Вацлаваўна. Яна падзякавала будаўнікам МПМК-148, падрадным арганізацыям за
вялікую працу, укладзеную ў будаўніцтва школы, жыхарам Зэльвы за дапамогу ў
падрыхтоўцы класаў да навучальнага года.
Сімвалічны ключ ад школы
ўручыў дырэктару галоўны інжынер МПМК-148 Марчук Мікалай Паўлавіч. Ён пажадаў
педагогам творчай і плённай працы, а вучням глыбокіх і трывалых ведаў.
Вучань 11 класа Ігар
Семяняка і першакласніца Маша Цярэшка
далі першы званок.
Права перарэзаць
сімвалічную стужку прадаставілі дырэктару школы Коўш А.В., старшыні раённага
Савета народных дэпутатаў Дзянішчыку М.П., прарабу МПМК-148 Лазоўскаму В.В.,
вучню 1-га класа Раманчуку Анатолю, прадстаўніку ад бацькоў Юшчык К.У.
Рашэннем райвыканкама
шэфамі школы прызначаны:
·
МПМК-148
(начальнік Кулак Вячаслаў Канстанцінавіч),
·
райсельэнерга
(начальнік Суша Уладзімір Міканоравіч),
·
райаграпрамтэхніка
(дырэктар Агей Уладзімір Іванавіч),
·
райаграпрамснаб
(дырэктар Бязносік Мікалай Іосіфавіч),
·
райбыткамбінат
(дырэктар Зянько Аляксандр Іванавіч),
·
калгас імя
Леніна (старшыня Прэдка Аляксандр Пятровіч).
У 1991 – 1992
навучальным годзе ў школе налічвалася 504 вучні, 40 настаўнікаў, 14 тэхнічных
работнікаў, 24 класы-камплекты. Першы год жыцця школы быў напоўнены напружанай
працай па стварэнню навучальных кабінетаў, падрыхтоўцы рабочых месц настаўнікаў
і вучняў. Многія пытанні вырашаліся складана, адбіваліся цяжкасці
сацыялна-эканамічнага жыцця Рэспублікі Беларусь.
Да канца навучальнага
года былі створаны добра абсталяваныя кабінеты пачатковых класаў, беларускай
мовы, матэматыкі, замежнай мовы і інш. Усё гэта ўдалося зрабіць дзякуючы
намаганням і творчасці настаўнікаў і адміністрацыі школы:
Коўш Алене Вацлаваўне – дырэктару школы
Сідорка Ліліі Барысаўне – намесніку дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Бязносік Тамары Казіміраўне- намесніку
дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Лярсон Любоў Кузьмінічне –намесніку дырэктара
па выхаваўчай рабоце
Генюш Ірыне Уладзіміраўне- настаўніку
беларускай мовы і літаратуры
Манько Уладзіміру Паўлавічу – настаўніку
беларускай мовы і літаратуры
Іоська Алене Анатольеўне - настаўніку
беларускай мовы і літаратуры
Пачабыт Святлане Сргееўне – настаўніку рускай
мовы і літаратуры
Шчыглінскай (Лабецкай) Іне Тадэвушаўне -
настаўніку рускай мовы і літаратуры
Чаркалавай Праскоўі Іванаўне - настаўніку
рускай мовы і літаратуры
Качук Ліліі Алексееўне– настаўніку матэматыкі
Маўчун Ганне Мікалаеўне - настаўніку уматэматыкі
Солыкавай Надзеі Іванаўне - настаўніку
матэматыкі
Кісламу Аляксандру Васільевічу - настаўніку
матэматыкі
Новіку Уладзіміру Іванавічу - настаўніку
фізікі
Шматко Святлане Георгіеўне – настаўнікуінфарматыкі
Дубовай Марыі Іванаўне – настаўніку біялогіі
Кулак Ліліі Міхайлаўне – настаўніку гісторыі
Гінэль Веры Іванаўне – настаўніку гісторыі
Бруй Таццяне Сцяпанаўне– настаўніку геаграфіі
Захарчанка Таццяне Васільеўне – настаўніку
замежнай мовы
Трацяк Марыі Ксавер’еўне - настаўніку
замежнай мовы
Лявоніку Канстанціну Альбінавічу – настаўніку
фізічнай культуры
Карозу Анатолію Аркадзьевічу - настаўніку
фізічнай культуры
Калюта Алене Іванаўне – настаўніку працоўнага
навучання
Астапку Міраславу Станіслававічу - настаўніку
працоўнага навучання
Сурнову Уладзіміру Андрэевічу – настаўніку
ПВП
Кішнеўскай Святлане Дзмітрыеўне – настаўніку
музыкі і спеваў
Скіба Але Іванаўне – настаўніку пачатковых
класаў
Хлапонінай Ірыне Раманаўне - настаўнікупачатковых
класаў
Макей (Хвядук) Яніне Станіславаўне -
настаўніку пачатковых класаў
Ярмолік Марыі Станіславаўне - настаўніку
пачатковых класаў
Сурага Ірыне Барысаўне - настаўніку
пачатковых класаў
Якімовіч Таццяне Анатольеўне - настаўніку
пачатковых класаў
Міхайлавай Іне Генадзьеўне - настаўніку
пачатковых класаў
Нагула (Куркінай) Жане Генадзьеўне -
настаўнік упачатковых класаў
Паранюк Раісе Іванаўне - настаўніку
пачатковых класаў
Рында Марыі Кліменцьеўне - настаўніку
пачатковых класаў
Сліж (Васілеўскай) Жане Мікалаеўне -
настаўніку пачатковых класаў
Агей Алене Уладзіміраўне – старшай важатай.
Цікава ў першы год
прайшлі тыдні гісторыі, матэматыкі,
фізікі, роднай мовы, біялогіі, хіміі.
Школа ўдзельнічала ў раённых агдядах і
алімпіядах; працавалі гурткі: танцавальны, фальклорны, матэматычны, беларускай
мовы і літаратуры і інш.
У 1991 – 1992
навучальным годзе школу закончылі 39 вучняў. Вучаніца 11 класа Новік Вольга
Мікалаеўна закончыла школу з залатым медалём, Сачок Людміла Валянцінаўна,
Шаўчэнка Андрэй Юр’евіч, Павядайка Андрэй Уладзіміравіч – з сярэбраным медалём.
У практыку работы ўстановы укаранялася 2 інавацыйныя праекты абласнога
ўзроўню: "Укараненне мадэлі мульціпрофільнага навучання ў старэйшых класах”,
"Камп’ютэрныя тэхналогіі арганізацыі навучальнага працэсу і ўпраўленчай
дзейнасці”. 87,57% вучняў 1 – 11 класаў былі ахоплены рознымі формамаі
дыферэнцыраванага навучання, вывучэнне
прадметаў на павышаным і паглыбленым узроўнях, профільнае навучанне, гімназічныя
класы, ліцэйскія класы, класы з ўхіламі ( кірункамі).
У школе працавалі класы па
праграме з харэаграфічным ухілам (абсталяваны кабінет для заняткаў). На
працягу 5 гадоў (з 2002 па 2007) працаваў
дзіцячы танцавальны калектыў "Гарошынкі” пад кіраўніцтвам харэографа Вежнавец
Ірыны Сямёнаўны і акампаніятара Чвірко Вольгі Вікенцьеўны.
У 2011 годзе установе адукацыі споўнілася 20 гадоў. За гэты перыяд школу закончылі 872 вучні. Сярод іх 42 выпускнікі з залатым медалём, 42 з сярэбраным і 53 вучні базавай школы атрымалі пасведчанне з адзнакай.