"...I няма на свеце лепшай,
прыгажэй яе няма,
бо здаўна завецца першай
школа першая мая",
- здаецца, гэта чатырохрадкоўе паэткі прысвечана менавіта Зэльвенскай сярэдняй школе №1. Не зусім прывабная на першы погляд, яна значна саступае ў матэрыяльна-тэхнічным плане сучасным школам, аднак вось ужо больш 50 гадоў яна акружае цеплынёй і каханнем сваіх вучняў, і толькі тут спалучаюцца ў такой гармоніі традыцыі старой школы і сучасная методыка выкладання. Але давайце вернемся да вытокаў.
У студзені 1952 гады ў вельмі маляўнічым кутку гасцінна адчыніла дзверы новая, сучасная школа №1. І ўжо ў 1962 году яна зрабіла свой першы дзесяцігадовы выпуск. Але час ішоў, колькасць дзяцей у мястэчку павялічвалася: навучэнцам станавілася цесна ў школе. І вось у 1973 году ў г. п.Зэльва адкрываецца новая вялікая школа. СШ №1 набывае статут пачатковай школы. Сёння цэлыя пакаленні зельвенцаў атрымалі пачатковую адукацыю ў сценах школы. У 1991 году рашэннем Зэльвенскага райвыканкама пачатковая школа рэарганізавана ў Зэльвенскую базавую школу №1. Тады вучняў у школе налічвалася 330 (2 "А" - 20 вучняў; 2 "Б" - 19; 3 "А" - 24; 3 "Б" - 19; 4 "А" - 21; 4 "Б" - 20; 5 "А" - 19; 5 "Б" - 19; 6 - 30; 7 - 32; 8- 29; 9 - 26). За 1991/92 навучальны год за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны былі абвешчаны падзякі 29 вучням. У 1992/93 навучальным годзе школа налічвала 356 вучняў. У 1993/94 навучальным годзе ў школе вучылася 358 вучняў. У 1998 году зноў пачынае сваё жыццё сярэдняя школа №1.
За гады існавання школы змянілася шмат кіраўнікоў. За 50 гадоў працы дырэктарамі школы былі :
Бугаеў Андрэй Данілавіч (1952-1955);
Кійко Ўладзімір Ігнацьевіч (1955-1957 г.);
Палякоў Іван Якаўлевіч(1957-1962 г.);
Ваглай Мікалай Іванавіч (1962-1967 г.);
Сончык Яўген Васільевіч (1967-1991 г.);
Чарток Іван Ігнацьевіч (1991-1992 г.);
Пазняк Ірына Пятроўна (1992-1993 г.);
Карповіч Зоя Вацлаваўна (1993-1996 г.);
Раманькоў Віктар Якаўлевіч (1996 - 2004);
Жамойцін Віталій Іванавіч (2004- па цяп. час).
Сёння менавіта ім хочацца сказаць словы падзякі за нялёгкую, адказную працу, за штодзённы клопат пра школу.
Падчас адкрыцця школы педкалектыў налічваў каля 20 чалавек , потым гэта лічба ўзрасла на некалькі дзясяткаў. Хочацца ўспомніць настаўнікаў, імёны якіх засталіся ў памяці, на фатаграфіях і ў дакументах .
Урок трудового обучения 60-е годы | Музыкальный коллектив Зельвенской школы 60-е годы | Школьная футбольная команда 60-е годы | Зельвенская школа после открытия | 1962 год, 9 класс классный руководитель Попова Е.И. |
Кафедра рускай мовы:
Іоська М. І.
Казлова А.І.
Юхневіч Б.
Семярнік Э.П.
Капіца Т.Т.
Скіба Л.В.
Восіпава Т.Т.
Лагунова Т.І.
Кафедра беларускай мовы:
Ваглай У.І.
Дабрыян Г.П.
Кажамякіна Н.П.
Кафедра хіміі:
Лойка А. Ф.
Папова К.І.
Ляонік Г.В.
Кафедра біялогіі:
Іголка Н.Ю.
Уграй З.М.
Лабунская Н.З.
Барысевіч Н.А.
Кафедра фізікі:
Іоська І. В.
Максіменка М.В.
Ляшкевіч Г.Г.
Кафедра матэматыкі:
Каралева М.С.
Стяцко В.У.
Дубовая Б.А.
Давідзеня І.В.
Карнач Г.І.
Канецкі У.І.
Кафедра гісторыі:
Рогава С.І.
Брыкач Н.А
Бончанка М.Ф.
Калеснікава Н.А.
Сончык Я.В.
Шіпікава Н.П.
Кафедра геаграфіі:
Стальмахаў А.Д
Кафедра англійскай мовы:
Крылова З.А
Церахава М.І.
Кафедра фізічнай культуры:
Тукальская І.З
Ган Л. П.
Кароза А.П.
Хацян Л.М.
Кафедра чарчэння, працоўнага навучання:
Лазута К.П
Лазута Р.І
Кафедра выяўленчага мастацтва:
Насовіч Ю.М.
Кафедра музыкі:
Стяцко В.У
Кафедра пачатковых класаў:
Крыўцова Л.І.
Андрасюк А.П.
Зайцава Л.А.
Голуб М.П.
Шэйпак М.І.
Цішко І.М.
Лізунова Е.П.
Марудава О.П.
Сончык А.М.
Кароза А.С.
Кніга Г.П.
Карповіч З.В.
Дзянішчык Л.Л.
Пайзулаева А.А.
Мацко Г.І.
Бібліятэкар:
Стасевіч Н.А.
У розныя гады завучамі Зэльвенскай сярэдняй школы былі:
Максіменка Н.П.- завуч па пачатковых класах
Галавач А.А. - завуч па выхаваўчай рабоце
Канецкі В.І - завуч па выхаваўчай рабоце
Стяцко В.В.- завуч па вучэбнай частцы.
У 2002 годзе ў школе працавала 39 педагогаў і 1 бібліятэкар, 7 чалавек - сумяшчальнікаў. З 46 педагагічных працаўнікоў 8 мела вышэйшую катэгорыю, 14 чалавек - з першай, 17 - з другой, 8 - без катэгорыі. Безумоўна, былі і значныя дасягненні . Напрыклад, у 1999/2000 навучальным годзе настаўнік хіміі і біялогіі Іна Станіславаўна Рыбак стала пераможцай у конкурсе педагагічнага майстэрства "Крыштальны журавель", педагог сацыяльны Дзерачэнік Валянціна Аркадзьеўна заняла першае месца ў конкурсе на лепшы педагагічны вопыт у вобласці правоў дзіцяці і прадстаўляла Зэльвенскі раён на абласным, а потым і рэспубліканскім конкурсах. У выніку Дзерачэнік В.А. у 2001 году была прадстаўніком на міжнародным форуме настаўнікаў Беларусі па правах дзіцяці, які праходзіў у Польшчы. Намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Сасніцкая М.М. у 2001 годзе была абрана дэлегатам на Усебеларускі народны сход. За высокі прафесіяналізм і майстэрства ў выхаванні маладога пакалення Кароза Алена Станіславаўна ўзнагароджана значком "Выдатнік народнай адукацыі". 36 гадоў аддала школе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Чарток Вольга Іванаўна. За высокія дасягненні ў вобласці народнай адукацыі яна ўзнагароджана значком "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паспяхова асвойвае інавацыйныя тэхналогіі настаўніца пачатковых класаў Плюшчэвіч Тэрэза Іосіфаўна. Трэці год яна працуе па тэхналогіі Д.Эльконіна-В.Давыдова. У 2001 годзе Плюшчэвіч Т.І. узнагароджана граматай абласнога кіравання адукацыі.
З успамінаў Удавенка Зінаіды Трафімаўны, настаўніцы, якая працавала ў школе з першых дзён яе стварэння
Артыкул падрыхтавала вучаніца гімназіі №1 Трубей Анастасія.