Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Суббота, 28.12.2024, 08:07
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Ялуцавіцкая школа


  Школа ў вёсцы Ялуцавічы  пачала сваё існаванне з 1928 года. Адмысловага будынка для заняткаў не было. Займаліся па 1-2 тыдні ў сялянскіх хатах жыхароў: Шпулы, Струга, Тоўсціка. Першым настаўнікам была Скрыпчанка А.І.  Наведвалі школу дзеці розных узростаў. Заняткі праводзіліся на польскай мове.
  У 1960-1961 годзе дырэктарам Ялуцавіцкай сямігадовай школы быў Руда Ўладзімір Іосіфавіч. Калектыў школы быў невялікі: сем чалавек. Школа працавала ў тры змены, бо не было класаў.

Першыя настаўнікі Ялуцавіцкай школы

  У 1961-1962 навучальным годзе дырэктарам школы была Урбановіч Зінаіда Іосіфаўна. Яна працавала з тым жа калектывам, што і Руда В.І.

1967 год. Настаўнікі і вучні Ялуцавіцкай школы, у цэнтры  дырэктар -  Руда Уладзімір Іосіфавіч
  З 1962-1963 навучальнага года школа стала васьмігадовай. Дырэктарам стаў Некрасаў Міхась Мікалаевіч. У стары калектыў уліліся новыя педагогі: Казляк М.А., Стасевіч Т.Б., Заяц Г.І. За час дырэктарства,  Некрасаў Міхась Мікалаевіч зрабіў шматлікае: дзякуючы яму пабудаваны новы будынак школы.
  Пачалі будаўніцтва ў 1965 году. Будаваць школу дапамагалі і жыхары вёскі: Сарока Ф., Фунт С., Верабей С.
  15 жніўня 1965 гады школу прыняў Хіхал Уладзімір Паўлавіч, які непасрэдна і вёў будаўніцтва школы. Цаглінка за цаглінкай вырас першы паверх, затым другі. Хутка былі скончаны ўнутраныя работы, і ўжо да 1 верасня школа была гатовая да прыёму навучэнцаў.
  У першы клас прыйшлі дзеткі 1959 года нараджэння.
  Загад № 1 па Ялуцавіцкай васьмігадовай школе ад 10 жніўня 1966 год.  Залічыць і лічыць навучэнцамі 1 класа:
1.  Бусловіч Людмілу Цэзараўну.
2.  Тоўсцік Ірыну Генрыхаўну.
3.  Абель Тамару Аляксандраўну.
4.  Дземідзік Ганну Іванаўну.
5.  Тоўсцік Леанціну Вацлаваўну.
6.  Крупінскую Ганну Антонаўну.
7.  Сабуть Дануту Іосіфаўну.

8.  Сабуця  Антона Станіслававіча.
9.  Струг Ірыну Леанідаўну.
10. Шпулу Георгія Іванавіча.
11. Шпулу Станіслава Вацлававіча.
12. Карнача Івана Іванавіча.
13. Якубовіча Івана Аўгусцінавіча.
14. Русака Станіслава Сяргеевіча.

  Клопат пра маленькіх першакласнікаў узяла на сябе Бусловіч Алена Іванаўна, якая  правяла сваіх выхаванцаў па школьным жыцці ўсё 8 гадоў да 1974 года.

Выпуск 1967год (у цэнтры класны кіраўнік – Бусловіч Е. І.)

  Школа цалкам  змяніла свой знешні і ўнутраны выгляд з 1967 па 1970 год, калі дырэктарам стаў Конан Станіслаў Станіслававіч.   Настаўніцкі калектыў  складаўся з 15 чалавек. Пры школе быў арганізаваны інтэрнат і група падоўжанага  дня з 36 вучняў.
  У 1978 годзе дырэктарам школы становіцца Баравік Т. Б.
  Дзесьці з 1965 года ў школе была створана свая піянерская дружына  і, з гэтага часу, значна актывізавалася школьнае жыццё навучэнцаў. Існавала пасада пазаштатнай піянерважатай.


Баравік Т. Б.

Скіба (Шпула) Ніна Васільеўна


  У 1967 году старэйшай піянерважатай стала Скіба (Шпула) Ніна Васільеўна, якая пасля прапрацавала ў школе ўсё жыццё настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.
  З успамінаў Ніны Васільеўны: "Дружына  школы налічвала каля 60 дзяцей і насіла імя Алега Кашавога. Піянеры былі аб'яднаны ў пяць атрадаў: атрад М. Казея, атрад 3. Партновай, атрад Ю. Гагарына, атрад А.Гайдара, атрад П. Марозава.
Дагэтуль памятаецца дэвіз дружыны "Больш справы, менш слоў...".
  Любімай  песняй была песня «Взвейтесь кострами, синие ночи...».
  У той час піянерская дружына працавала па шматлікіх кірунках:
- інтэрнацыянальнае выхаванне;
- ідэйна-палітычнае;
- ваенна-патрыятычнае;
- спартыўнае;
- цімураўскі рух;
- працоўнае выхаванне;
- эстэтычнае выхаванне.
  Традыцыйна ў дружыне арганізоўвалі піянерскія злёты, вогнішчы, паходы па месцах баявой і працоўнай славы. Памятнымі сталі паходы па партызанскіх месцах брыгады П.І.Булака "Перамога", на радзіму Ціхана Барана (в. Байкі Ружанскага раёна), па месцах піянерскіх схованак ў в. Карпоўцы Ваўкавыскага раёна, паход у г. Скідаль па месцах дзейнасці скідальскіх падпольшчыкаў з наведваннем краязнаўчага музея і іншыя цікавыя справы.
  З 1970 гады дырэктарам школы стала Стасевіч Тэрэза Баляславаўна. Дзякуючы яе ідэям наша школа ў ліку першых у рэспубліцы перайшла на кабінетную сістэму навучання. Назапашаны за гэты час вопыт сведчыць: прагрэсіўная форма навучання найболей павялічвае навучальна-выхаваўчы працэс; дазваляе больш эфектыўна  выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі, навочныя дапаможнікі, а таксама правільна захаваць іх, больш эфектыўна развіваць разумовую дзейнасць.

Увядзенне кабінетнай сістэмы


  У стварэнні кабінетаў вялікую дапамогу аказвалі навучэнцы. Яны ніколі не імкнуліся сысці дахаты, калі не зроблена праца. Сіламі навучэнцаў ствараўся раздаткавы матэрыял, стэнды, газеты, піянерскія куткі, працоўныя месцы вучняў і настаўнікаў.
  Пачала школа сваю працу як базавая з 230 навучэнцамі ў 1982 году. Дырэктарам школы быў Кавалевіч Анатоль Марянавіч. Класы на некаторыя прадметы палавініліся. У 1984-1985 гадах наогул не было выпускнога класа.
  У 1985 году дырэктарам стаў Аўдзейчык Мікалай Антонавіч. Нягледзячы на тое, што дзяцей было мала, школа працягвала сваю працу.
  З  1986 гады дырэктарам школы стаў Пацалуйка Іосіф Уладзіміравіч, якога ў 1988 году змяніў Коўш Генадзь Вікенцьевіч.

Настаўнікі і вучні Ялуцавічскай школы, у цэнтры  дырэктар - Коўш Генадзь Вікенцьевіч
  З 1991 гады дырэктарам нашай школы стала Сушко Данута  Раманаўна.
  Паступова ў класах стала па 2-3 вучня. Таму наспела неабходнасць аб'яднання дзвюх школ: суседняй, з вёскі Деркачы з Ялуцавіцскай. Гэта аб'яднанне адбылося ў 1993 году. Школа стала сярэдняй.
  Абавязкі дырэктара ўзяла на сябе Карнацэвіч Алена Цэзараўна, якая  працавала дырэктарам школы на працягу 13 гадоў. З   новай  энергіяй   закіпела  праца,   з'явіліся   новыя   ідэі,   праекты.
  Пераабсталёўвалі кабінет абслуговай працы. Былі завезены камп’ютары і абсталяваны кабінет інфарматыкі. Ажыццяўлялася пазакласная і пазашкольная праца. Дзеці актыўна бралі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў школе, самі былі арганізатарамі шматлікіх святаў, вечароў адпачынку, спартыўных спаборніцтваў.
  Як сярэдняя школа функцыянавала 11 гадоў, а ў 2004 году, у сувязі са скарачэннем колькасці навучэнцаў, ізноў стала базавай. Да 2006 года на пасту дырэктара працягвала сваю працу Карнацэвіч Алена Цэзараўна.
  З 2006 года на пасаду дырэктара школы была зацверджана Ксянжук Святлана Іванаўна, якая да гэтага часу ў школе працавала намеснікам дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце.



Сушко Данута Раманаўна


Карнацэвіч Алена Цэзараўна


Ксянжук Святлана Іванаўна


  З пачатку 2011 года на  пасадзе дырэктара працуе Свістун Алена Здзіславаўна
  Сёння ў школе працуе выдатны педагагічны калектыў - гэта супрацоўніцтва вопыту і маладосці, творчасці і інавацый.
  На заслужаным адпачынку знаходзяцца выдатныя педагогі, якія зрабілі вялікі ўплыў  у справу навучання і выхаванні падрастаючага пакалення:
  Калянчук Яніна Юльянаўна, Семянчук Ніна Іванаўна, Мазец Яніна Фадзееўна, Валянцейчык   Аліна   Тадэўшаўна,   Сарока   Соф'я   Іосіфаўна,   Шпула Ніна Васільеўна, Бусловіч Алена Іванаўна і шматлікія іншыя. Навучэнцы і педагагічны калектыў школы памятаюць пра іх, віншуюць са святамі, запрашаюць на мерапрыемствы і вечары, наведваюць іх.
  Сёння, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, працягвае сваю працу ў школе Мазець Ганна Міхайлаўна, настаўнік матэматыкі, якая доўгі час працавала намеснікам дырэктара школы па навучальна-выхаваўчай рабоце. Доўгі час працуюць у школе Якалцэвіч Яніна Іванаўна, настаўнік тэхнічнай працы, педагог-псіхолаг, Шпула Тамара Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы, Гурына Марыя Адольфаўна, настаўнік пачатковых класаў.
  Працягвае справы сваіх настаўнікаў  выпускнік школы, які   сёння  працуе   ва   ўстанове:   Базыльчык Анатоль Іванавіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя. Сёння школа працягвае жыць: весела, цікава, творча. Навучэнцы памятаюць і паважаюць традыцыі школы, памнажаюць яе вопыт і імкнуцца ўнесці сваё імя ў гісторыю школы.
  У школе функцыянуе краязнаўчы музей Жанчыны-Маці.
  На працягу 12 гадоў вядомы не толькі ў раёне, але і ў Гродзенскай вобласці, турыстычны клуб "Надзея" пад кіраўніцтвам Базыльчыка А.І.
  Кіраўніцтва і педагагічны калектыў школы працуюць над умацаваннем мтэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы і стварэннем спрыяльных  умоў для знаходжання кожнага вучня ў школе.

Матэрыял прадстаўлены калектывам Ялуцавіцкай  базавай школы

Copyright MyCorp © 2024