Форма входа

Поиск

Календарь

«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Воскресенье, 28.04.2024, 00:06
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Дзіцячыя яслі-сад №3


 Дзіцячы сад-яслі №3 "Сонейка” гасцінна расчыніў дзверы маленькім хлопчыкам і дзяўчынкам 31 снежня 1987 года. Дашкольная установа знаходзілася ў падпарадкаванні  Райаграпрамтэхнікі. Адкрывалі сад-яслі загадчык Гойла Тамара Анатольеўна і загадчык гаспадаркі Клімавец Валянціна Іванаўна. Тамара Анатольеўна ўзначальвала ўстанову з  1987 па 2001 гады. На яе плечы лягло фарміраванне калектыву, добраўпарадкаванне груп і участкаў. Дзякуючы ёй быў сфарміраваны творчы і працаздольны калектыў.

З моманту адкрыцця да выхаду на заслужаны адпачынак працавала выхавацель Кулак Р.П. Шмат гадоў добрасумленна і творча працавала Манькова В.М.

01.02.1992 года дзіцячы сад-яслі №3 пераведзены з ведамства Райаграпрамтэхнікі ў Зэльвенскі аддзел адукацыі.

З 1 верасня 2001 года на пасаду загадчыка назначана Роля Тамара Міхайлаўна. Працуючы ў дзіцячым садзе на працягу 10 год, яна зарэкамендавала сябе, як добрасумленны, дысцыплінаваны кіраўнік.. За яе гады працы палепшылася матэрыяльная база ўстановы, дзіцячы сад пераўтварыўся ва ўтульны дом для малышоў. Яна вучыць калектыў не баяцца цяжкасцей, смела брацца за ўсё новае, перадавое ў выхаванні дзяцей.

Педагагічны калектыў на працягу некалькіх гадоў ўдзельнічаў у эксперыментальнай дзейнасці:

2001-2002- арганізавана работа па апрабацыі методыкі Зайцава (без статуса эксперыментальнай пляцоўкі, загад РАА №229-В ад 27.09.2001).

2003-2004 –апрабацыя і ўкараненне адукацыйнай праграмы "Школа-2100-Беларусь” (загад РАА ад 10.10.2003 №255-В)

2005-2007-апрабацыя і ўкараненне інавацыйнага праекту "Дзіцячы сад з мастацка-эстэтычным кірункам” у рамках абласнога эксперымента "Асноўныя заканамернасці пабудовы і функцыянавання цэласнай рэгіянальнай сістэмы адукацыі сельскага раёна”.

01.09.2006 гада на падставе рашэння Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта ад 23.08.2006 года прысвоены статус дзіцячы сад з паглыбленым мастацка-эстэтычным накірункам.

24.06.2008 дзіцячы яслі-сад №3 перайменаваны ў Дзяржаўную установу адукацыі "Дзіцячыя яслі-сад №3 г.п.Зэльва”.

01.09.2011 Дзяржаўная установа адукацыі "Дзіцячыя яслі-сад №3 г.п.Зэльва” перайменаваны ў Дзяржаўную установу адукацыі "Яслі-сад №3 г.п.Зэльва”.

У цяперашні час ва ўстанове працуе 4 групы, якія наведваюць 74 выхаванца ад 2 да 6 гадоў. Арганізацыйна-адукацыйны працэс здзяйсняюць 12 педагогаў: 50% маюць вышэйшую адукацыю, 91.6% -вышэйшую і першую катэгорыю.






Зроблены рамонт ва ўсіх узроставых групах, калідорах на першым і другім паверхах, лесвічным маршы.

Немагчыма ўявіць сённяшні дзень без асаблівага падыходу да афармлення ўчастка і будынку  яслі-сада. Усё пачынаецца з тэрыторыі сада, бо гэта своеасаблівая візітная картка.

 Любы наведвальнік звяртае ўвагу на яе дагледжанасць і прыгажосць, таму ў  яслі-садзе створана дызайнерская група, якая штогод ставіць перад сабой мэту па афармленню тэрыторыі. Асаблівае месца ў азеляненні  належыць кветнікам. У афармленні клумб выкарыстоўваюцца  падручныя сродкі, прыродныя матэрыялы: шчэбень, лаза. Малыя архітэктурныя формы надаюць участку кампазіцыйную завершанасць, ствараюць утульнасць "Лебядзінае возера”, "Сям’я буслоў”, «Крот і Дзюймовачка”, "Замак”.

Цікавасць ў дзяцей выклікаюць кветнікі і кампазіцыі, якія дапоўнены стылізаванымі пянькамі, матылькамі, вобразнымі пластмасавымі і гумавымі цацкамі. З дапамогай такога асяроддзя мы вучым дзяцей творчым зносінам з прыродай, імкнёмся да таго, каб яна стала сферай развіцця духоўных сіл. У створаных кутках прыгажосці дзіця можа падумаць, памарыць, скласці сваю асабістую казку. 

Ва ўстанове працуюць 4 гурткі: тэатральна-гульнявы "Бураціна” і  інтэлектуальны "Эрудыт” (на аснове самаакупляемасці); мастацка-эстэтычны "Вясёлы пэндзлік” і фізкультурны "Чароўны мяч” (на бюджэтнай аснове).

У калектыве працуе шмат творчых і таленавітых людзей. Многія з іх з’яўляюцца удзельнікамі і пераможцамі раённых конкурсаў:

2008 год- агляд-конкурс на лепшую арганізацыю працоўнага навучання –ІІ месца, агляд-конкурс гатоўнасці ўстаноў да новага навучальнага года -ІІІ месца, агляд-конкурс на лепшую арганізацыю харчавання-ІІІ месца.

2009 год- агляд-конкурс на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму за 2008 (па лініі райвыканкама)-ІІ месца, "Свет дзяцінства – свет цацкі” І месца -у намінацыі "Тэатральная лялька”, І месца -у намінацыі "Гульнявая лялька”, ІІ месца - у намінацыі "Дэкаратыўная  лялька”, конкурс на лепшую сюжэтна –ролевую гульню І месца, конкурс на лепшае пераднавагодняе афармленне ўстаноў адукацыі -ІІ месца.

2010 год- на лепшую арганізацыю дадатковых паслуг дзяцей -ІІ месца, агляд-конкурс метадычных кабінетаў-ІІІ месца, раённы агляд конкурс па добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторый устаноў адукацыі-ІІІ месца, агляд гатоўнасці і прыёмка ўстаноў да работы ў 2009-2010 навучальным годзе –ІІІ месца, конкурс на лепшую установу, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі –ІІІ месца, конкурс на лепшае пераднавагодняе афармленне ўстаноў адукацыі-ІІІ месца.

Вясной 2010 года ўстанова ўдзельнічала  ў раённай акцыі па пасадцы дрэў "65 дрэў у гонар 65-годдзя Перамогі”.

У дзіцячым садзе была пасаджана "бярозавая алея”, якая будзе радаваць праз многа гадоў дзяцей і іх бацькоў.

2011 год – кіраўнік фізічнага выхавання Пузач Ірына Леанідаўна ўдзельнічала ў конкурсе "Настаўнік года -2011”, дзе заняла ІІІ месца, раённы агляд-конкурс на лепшы групавы пакой дашкольнай установы-І месца, агляд гатоўнасці і прыёмка ўстаноў да работы ў 2011-2012 навучальным годзе-ІІІ месца, раённы агляд конкурс на лепшую арганізацыю работы па паглыбленаму накірунку-ІІ месца.

Калектыў Дзяржаўнай установа адукацыі "Яслі-сад №3” не спыняецца на дасягнутым, ён у пошуку новых форм і метадаў работы з дзецьмі, супрацоўнікамі, бацькамі выхаванцаў.

Інфармацыю падрыхтавала: намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  Т.І.Траццяк


Copyright MyCorp © 2024