Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.п.Зэльва” адносна маладая. У 2008 г. школа адзначыла свой 35 – гадовы юбілей.
Да 1973 года ў пасёлку працавала толькі адна сярэдняя школа, але ж з развіццём эканімікі, ростам дэмаграфіі адзіная школа не магла ўжо змясціць ўсіх дзяцей, якім прыходзілася займацца ў тры змены, таму наспела неабходнасць з’яўлення новых школ.
Будаўніцтва СШ №2 пачалося ў 1971 годзе. У ім прымалі ўдзел і педагагічны калектыў, і вучні старэйшых класаў.
А ў сакавіку 1973г уся школа ўрачыста перайшла са старога будынка ў новы.
Сімвалічны ключ ад будынка школы №2 атрымаў яе першы дырэктар Сончык Яўген Васільевіч, які кіраваў педагагічным калектывам да выхаду на пенсію ў 1994г (27 гадоў). Нязменным намеснікам дырэктара 22 гады працаваў Сцяцко Валянцін Уладзіміравіч.
Далёка за межамі школы былі вядомыя мадэлі марскіх суднаў, створаныя рукамі гурткоўцаў пад кіраўніцтвам Лазуты К.П.
Пачынаў сваю працоўную дзейнасць у СШ №2 і заслужаны трэнер БССР – Ган Л.П.
Усе, хто вучыўся ў школе, памятаюць імёны: Сапега Галіны Уладзіміраўны, Якімовіч Даны Паўлаўны, Руда Ларысы Сцяпанаўны, Капіцы Тамары Ціханаўны, Давідзені Ірыны Вікенцьеўны, Семярнік Эміліі Паўлаўны, Дубовай Браніславы Антонаўны, Барысевіч Надзеі Аляксандраўны, Іоська Івана Васільевіча, Лагуновай Таісіі Іванаўны, Флеровай Галіны Дзмітрыеўны, Сцяцко Валянціны Уладзіміраўны, Сцяцко Валянціна Уладзіміравіча, Шышко Марыі Іосіфаўны – і многіх іншых настаўнікаў, якія аддалі ўсіх сябе сваім вучням. и многих других учителей, которые отдали всех себя своим ученикам.
З пачатку адкрыцця і да выхаду на пенсію ў 2009г у школе
працавала настаўніуа пачатковых класаў Кароза Алена Станіславаўна, лаўрэат
рэспубліканскага конкурса "Настаўнік года –
З часу адкрыцця школу скончыла 1600 выпускнікоў. Яны сталі ўрачамі, юрыстамі, эканамістамі, філосафамі, музыкантамі…
Сярод выпускнікоў і вядомыя вучоныя Іоська Міхаіл Іванавіч – кандыдат філасофскіх навук, Таболіч Алена Уладзіміраўна – кандыдат філалагічных навук, Варанчыхіна Людміла Іванаўна – доктар хімічных навук, пісьменнікі – Юрка Голуб, Уладзімір Мазго, Данута Дабрыніна, тры Дзмітрыя – спартсмены- футбалісты Юйко, Агароднік, Вярстак.
З 1994 па 2011г дырэктарам школы працаваў Лізуноў Юрый Анатольевіч. З ліпеня 2011г кіраўніцтва школай прыняла былы намеснік дырэктара Лукашэвіч Алена Мікалаеўна.
Педагагічны калектыў школы – калектыў аднадумцаў, які творча і мэтанакіравана ажыццяўляе ўкараненне сучасных педагагічных тэхналогій навучання і выхавання. Імкнецца забяспечыць развіццё здольнасцей вучняў праз далучэнне да разнастайнай школьнай і пазашкольнай дзейнасці.
НАША МЭТА:
Стварэнне ўмоў для фарміравання чалавека - грамадзяніна, які засвоіў культуру грамадства і свабодна арыентуецца ў сучасных сацыяльных умовах.
НАША ЗАДАЧА:
Далучыць вучняў да ведаў аб жыцці, дапамагчы ў авалоданні ўласным вопытам дзейнасці і зносін, які адпавядае маральным нормам і каштоўнасцям.
МАДЭЛЬ ВЫХАВАННЯ: Школа гуманістычных зносін.
НАШЫ ВУЧНІ
У школе 30 класаў - камплектаў, у якіх займаецца 536 вучняў. З іх: 12 - прызёры раённых алімпіяд.
59 педагагічных работнікаў, 54 з вышэйшай адукацыяй, 2 - завочнікі, 28 маюць вышэйшую катэгорыю, 16 – І катэгорыю, 1 – выдатнік асветы, узнагароджаны граматамі МА РБ – 4, граматамі абласнога ўпраўлення адукацыі – 16. Сярэдні ўзрост – 35 гадоў. 21 настаўнік – выпускнік нашай школы.
Настаўнікі школы працуюць на эксперыментальных пляцоўках Міністэрства адукацыі па эксперыменту "Апрабацыя рэспубліканскай мадэлі алімпіяды, дазваляючай вучням удзельнічаць у алімпіядах па некалькіх вучэбных прадметах”.
Вядзецца работа па засваенню і ўкараненню інавацыйных педагагічных тэхналогій навучання і выхавання.
АСАБЛІВАСЦІ ЗМЕСТУ НАВУЧАННЯ
Школа з’яўляецца апорнай установай адукацыі па інтаграванаму навучанню.
РАЗВІЦЦЁ ЗДОЛЬНАСЦЕЙ
У нашай школе вучняў запрашаюць на заняткі 106 факультатываў, 8 гурткоў і 2 клубы, 12 спартыўных секцый, 13 навуковых аб’яднанняў.
85% школьнікаў ахоплена дзіцячымі і маладёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі.
Акрамя таго 115 вучняў займаюцца ў ДЮСШ, 108 – у школе мастацтваў, 80 -у цэнтры пазашкольнай работы..
Вучні школы з’яўляюцца
пераможцамі:
· раённых алімпіяд па біялогіі, англійскай мове, абслугоўваючай і тэхнічнай працы;
· конкурса агітбрыгад "Дзеля міру на Зямлі”;
· конкурса праектаў "Каб не было вайны”;
· конкурса па сбору ўспамінаў ветэранаў вайны "Жывыя галасы гісторыі”;
прызёрамі:
· - раённых навуковых канферэнцый па рускай і англійскай мове, матэматыке, фізіке, біялогіі, геаграфіі, хіміі, гісторыі, абслугоўваючай працы, псіхалогіі і сацыяльнай педагогіке
· абласной канферэнцыі юных вопытнікаў;
· рэспубліканскага конкурсу "Школа бяспекі”;
· міжнароднага конкурсу "Жураўлік”.
НАШЫ ПЕРСПЕКТЫВЫ
Далейшае паглыбленне дыферэнцыяцыі праз стварэнне нетрадыцыйнай мадэлі навучальна - выхаваўчага працэсу, эфектыўнага ва ўмовах школы, і на аснове канструявання індывідуальных навучальных планаў.
Павышэнне адукацыйных паслуг школы праз арганізацыю заняткаў "Школы юных талентаў”, клуба дадатковай адукацыі, стварэнне рэпетытарскіх цэнтраў, заключэнне дагавораў з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, арганізацыя навучання вучняў па ўласных індывідуальных пла-нах дасць магчымасць ажыццявіць найбольш поўную падрыхтоўку выпускнікоў школы, пры ўступленні іх у самастойнае жыццё.
кіраўнік музея СШ №2
Ступчык Н.Ф.