Форма входа

Поиск

Календарь

«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 10

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Пятница, 26.04.2024, 18:17
Приветствую Вас Гость | RSS
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ
Главная | Регистрация | Вход
Дзіцячы цэнтр развіцця дзіцяці


Будынак дзіцячага сада-яслі №2 г.п.Зэльва прыняты 31.12.88 года. Да 17 сакавіка 1989 года намаганнямі калектыва праводзілася работа па абсталяванню, афармленню групавых пакояў, а таксама аздабленне прылягаючай тэрыторыі да дашкольнай установы.
Дзіцячы сад-яслі №2 быў разлічаны на 220 выхаванцаў (12 узроставых груп).
17 сакавіка 1989 году сад-яслі прыняў першых наведвальнікаў: 13 выхаванцаў ясельнага ўзросту, 30 дзяцей дашкольнага ўзросту.
Педагагічным калектывам праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы да новага навучальнага года: складзены канспекты заняткаў, зроблены абразцы наглядных дапаможнікаў па выяўленчай дзейнасці, дэманстрацыйны матэрыял і інш.. У групах аформлены гульнявыя дзіцячыя куткі.
Угэтым жа годзе ў дзіцячым садзе-яслі №2 адкрыта лагапедычная група, дзе першым настаўнікам-лагапедам працавала Гелета Вера Віктараўна.
Першая загадчыца – Жук Ніна Канстанцінаўна ўзначальвала работу дашкольнай установы з яе адкрыцця (1988 год) па 1995год.
З 1995 года па сённяшні час загадчыкам дашкольнай установы з’яўляецца Міляшкевіч Людміла Іосіфаўна.
Дашкольную ўстанову наведвалі выхаванцы з г.п.Зэльвы а таксама 30 выхаванцаў з в.Караліно.
Самы высокі паказчык наведванняў дзецьмі дашкольнай установы быў у 1989 годзе (235 выхаванцаў). На жаль з кожным годам дадзены паказчык зніжаўся: 1990 год – 222 выхаванцы; 1991год  – 218 выхаванцаў; 1992 год – 200 выхаванцаў;1993 год – 200 выхаванцаў; 2002 год – 165 выхаванцаў.
У сувязі з паніжэннем дэмаграфічнай сітуацыі ў паселку у дзіцячым садзе-яслі №2 у 2002 годзе былі закрыты 2 групы, а у 2005 яшчэ адна група.
На 01.01.2010 года дашкольны цэнтр наведвае 126 выхаванцаў. Дзейнічае 9 узроставых груп.
З верасня 2006 года дашкольная установа стала працаваць з паглыбленым мастацка-эстэтычным накірункам. У сувязі з гэтым мэтазгодным стала абсталяванне на месцы вызваленых дадатковых памяшканняў (кабінеты спецыялістаў настаўнікаў-дэфектолагаў і педагога-псіхолага, спартыўнай  залы, студыі выяўленчага мастацтва і тэатральнай студыі).
З 01.01.2006 года дашкольная установа набыла новы статус Дзяржаўная установа адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці яслі-сад №2.
З 23.12.2009 года дашкольная ўстанова змяніла назву Дзяржаўная установа адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва”.
Здароўе дзяцей – адна з важнейшых задач дашкольнай адукацыі. Таму ў дашкольным цэнтры фізічнае развіццё і ўмацаванне здароўя выхаванцаў стаіць у першарадных задачах. З мэтай прафілактыкі прастудных захворванняў з 01 верасня 2005 года адкрыта санаторная група для частахварэючых дзяцей. З дзецьмі арганізованы здароўезбрагаючыя заняткі выхавацелямі, медыцынскай сястрой па ляэбнай фізкультуры, педагогамі-спецыялістамі і медыцынскім персаналам.
Творчае развіццё выхаванцаў – прыярытэтны накірунак у рабоце дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці. З года у год пашыраецца сетка дадатковых адукацыйных паслуг для выхаванцаў па розных накірунках развіцця;

Год

Агульная кулькасць гурткоў

Колькасць адукацыйных гурткоў

Колькасць аздараўленчых гурткоў

2006 год

6

4

2

2007 год

7

5

2

2008 год

9

6

3

2009 год

10

6

4

2010 год

11

7

4

2011 год

11

7

4

 На 01.09.2011 года педагагічны калектыў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” складаецца з 23 педагогаў. Аналіз кадравага забеспячэння выглядае наступным чынам 

Педагагічная спецыяльнасць

Усяго

Адукацыя

вышэйшая

Сярэдняя спецыяльная

Студэнты-завочнікі

У тым ліку педагагічная

Загадчык

1

1

-

-

-

Намеснік загадчыка па асноўной дзейнасці

1

1

-

-

-

Выхавацелі

16

5   (37,5%)

11(62,5%)

3 (18.7%)

3 (18,7%)

Музычны кіраўнік

1

-

1

-

-

Кіраўнік па фізічнаму выхаванню

1

-

1

-

-

Настаўнік-дэфектолаг

2

2

-

-

-

Педагог-псіхолаг

1

1

-

-

-

Усяго

23

100%

10

43,5%

12

52,2%

3

13,0%

3

13,0 %

Вынікам мэтанакіраванай работы педагагічнага калектыва па разіццю дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца   тое, што педагагічны калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам, прызёрам і пераможцай у конурсах Зэльвенскага раённага аддзела адукацыі, конкурсах абласнога і рэспубліканаскага значэння.


Copyright MyCorp © 2024