Календарь
« Февраль 2025 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
Статистика
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0
|
|
Четверг, 06.02.2025, 05:31 |
Приветствую Вас Гость | RSS |
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ Ў ЗЭЛЬВЕНСКІМ РАЁНЕ |
Главная | Регистрация | Вход |
Уладзімір Мазго
Вядомы
выпускнік Зэльвенскай школы - паэт Уладзімір Мазго.
Ён нарадзіўся
у 1959 г. У1964 г.сям’я пераехала ў Заходнюю Сібір. Там хлопчык пайшоў у
школу.Калі Валодзя скончыў 2 класы, сям’я вярнулася ў Беларусь.Бацька купіў
хату ў вёсцы Бярэжкі. Школа ў вёсцы была беларускамоўная, і Валодзю, які пачаў
вучыцца ў Сібіры і добра не ведаў беларускай мовы, бацькі аддалі ў Зэльвенскую
рускамоўную школу. Пасля яе заканчэння
ён паступіў на філалагічны факультэт БДУ.
Уладзімір
Мінавіч быў карэспандэнтам газеты "Інтэграл”,супрацоўнікам
літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання,працяглы час працаваў
рэдактарам выдавецтваў "Юнацтва”, "Мастацкая літаратура”. Цяперашняе яго месца працы –дзіцячы часопіс "Вясёлка”, які
быў і застаецца настольнай кнігай для
многіх пакаленняў беларускіх дзяцей.
У.Мазго - член Саюза беларускіх
пісьменнікаў.
Творчая біяграфія паэта вядзе пачатак з 1972 г. Ужо ў 6-м класе ён пачаў пісаць вершы. Адзін з
іх у 1972 г. быў надрукаваны ў газеце "Піянер Беларусі” (цяпер
"Раніца”), другі - у часопісе "Бярозка”. З таго часу стаў юнкорам газеты
"Піянер Беларусі”, дасылаў у яе рэдакцыю допісы, вершы, нарысы.
Неаднаразова
станавіўся пераможцам конкурсаў, якія праводзіліся гэтай газетай. У музеі ёсць
граматы, якія гэта падцвярджаюць.
1-я кніга У. Мазго "Пад
спеў крыніц” выйшла з друку ў 1982 г. У 1989 г., убачыў свет і першы
зборнік вершаў для дзяцей "Калі спрачаюцца маланкі”, потым з’явіліся
наступныя дзіцячыя кнігі: "Суседзі па сусвеце”(1994),
"Смехапад”(1999),”Прыгоды марахода”(2002).У 2005 годзе ён стаў лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў
Беларусі ў галіне літаратуры і мастацтва, а па выніках 2005 года паэту нададзена годнасць лаўрэата Літаратурнай
прэміі імя Васіля Віткі.
Владимир Мазго
|
|